|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: Пра подзвіг народа, пра подзвіг чыгуначнікаў…Пра подзвіг народа, пра подзвіг чыгуначнікаў… 2 апреля Перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс арганізацыі «Расійская чыгунка» будзе працаваць на Беларускай чыгунцы з 15 па 28 мая. Гэты праект прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Першы прыпынак комплекс зробіць з 15 па 16 мая ў Віцебску. Далей адправіцца на станцыю Гродна, дзе прабудзе з 17 па 18 мая, а з 19 па 21 мая будзе знаходзіцца на станцыі Мінск-Пасажырскі. З 22 па 23 мая зробіць прыпынак у Брэсце. З 24 па 26 мая перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс будзе ў Гомелі. Апошняй станцыяй стане Магілёў, дзе ён прабудзе з 27 па 28 мая. Адтуль цягнік вернецца ў Маскву. Як расказалі ў прэс-цэнтры магістралі, графік работы комплексу — з 9.00 да 18.00, уваход свабодны. Цягнік уключае ў сябе восем выставачных вагонаў, у якіх прадстаўлены макеты сучаснага рухомага саставу расійскай чыгункі. У іх можна пазнаёміцца з гісторыяй развіцця айчыннай чыгункі, а таксама сучаснымі інавацыйнымі дасягненнямі расійскай чыгункі. Асаблівае месца будзе адведзена экспазіцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі, дзе размесцяцца матэрыялы пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. За мужнасць і гераізм 20 айчынных чыгуначнікаў сталі Героямі Савецкага Саюза. Абарона Брэсцкага вакзала — адна з яркіх і трагічных старонак першых дзён вайны. Імёны шасці яго абаронцаў увекавечаны на мемарыяльнай дошцы на абноўленым будынку вакзала. Асаблівую ролю ў арганізацыі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі адыгралі бронецягнікі, традыцыя пабудовы якіх адрадзілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ужо ў першыя дні на чыгунках БССР уступілі ў бой дзесяць бронецягнікоў НКУС. Адной з найважнейшых задач чыгуначнікаў у пачатковы перыяд вайны стала эвакуацыя асабліва каштоўных рэчаў і дакументаў. Агулам яны вывезлі 1,5 мільёна чалавек, не лічачы рабочых і служачых. Было эвакуявана 109 буйных прадпрыемстваў, каштоўнасці, больш за 5 тысяч вагонаў гатовай прадукцыі, сыравіны. У тыл быў пераважна адпраўлены рухомы састаў, абсталяванне чыгуначных вузлоў Мінска, Оршы, Віцебска, Магілёва, Жлобіна, Гомеля і іншых. Бессмяротную славу здабылі сабе аршанскія падпольшчыкі і кіраўнік арганізацыі Аршанскага чыгуначнага вузла, пазней камандзір партызанскага атрада Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў. Баявая дзейнасць беларускіх партызан, у тым ліку на чыгунцы, працягвалася падчас усёй акупацыі. Сяргей Расолька Звязда http://zviazda.by/2015/04/77717.html 02.04.2015 К списку новостей за 2015 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| [Новости БЧ] Заслужаная перамога асіповіцкіх чыгуначнікаў | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 06.02.2015 16:04 |
| [Новости БЧ] Чыгуначнікі дапамаглі затрымаць рэцыдывіста | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 03.12.2014 15:04 |
| [Новости БЧ] На чыгуначныя перавозкі пасажыраў — спецыяльныя тарыфы | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 22.04.2014 19:04 |
| [Новости БЧ] «Чыгуначны ген» у асіповіцкіх жанчын | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 16.03.2014 06:04 |
| [Новости РЖД] Электричка в стиле хохломы для народа | Андрей13 | Новости на сети дорог | 0 | 13.03.2012 14:36 |
| Ответить в этой теме Перейти в раздел этой темы Translate to English |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|