СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Вернуться   СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть > Эксплуатация железных дорог, вагоны, контактная сеть, связь, коммерческая работа > Новости > Новости на сети дорог
Закладки ДневникиПоддержка Сообщество Комментарии к фото Сообщения за день
Ответить в этой теме    
 
В мои закладки Подписка на тему по электронной почте Отправить другу по электронной почте Опции темы Поиск в этой теме
Старый 16.03.2014, 06:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,487
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: «Чыгуначны ген» у асіповіцкіх жанчын


«Чыгуначны ген» у асіповіцкіх жанчын


14 марта

Камусьці па спадчыне дастаюцца колер вачэй або валасоў, талент ці здольнасць да навук, на худы канец, хатка ў вёсцы. Але здараецца, што перадаецца і любоў да прафесіі — і ўзнікаюць працоўныя дынастыі.

У 1999 годзе школьную навуковую работу, прысвечаную свайму прадзеду Браніславу Васараўдзе — ардэнаносцу, вядомаму начальніку Асіповіцкага лакаматыўнага дэпо — вучаніца СШ № 2 Насця Барышнікава завяршыла словамі: «Пакуль я вучаніца 11 класа. Але ўжо ў бліжэйшай будучыні збіраюся паступаць у ВНУ, якую скончылі мае бабуля і мама. Таму што хачу працягваць нашу слаўную дынастыю чыгуначнікаў».

Сёння Анастасія — студэнтка 5 курса факультэта «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і прадаўжальніца ў пэўнай ступені асаблівай дынастыі: па-першае, таму, што яна жаночая, па-другое, усе яе прадстаўніцы адданыя дыстанцыі сігналізацыі і сувязі транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

…У 1952 годзе разам з мужам прыехала ў Асіповічы прабабуля Анастасіі — Лідзія Раманаўна Васараўдзе-Калеснікава, і яе далейшы працоўны шлях быў звязаны з работай электрамеханіка сувязі ў дыстанцыі. Яе дачка Святлана Браніславаўна Ефімовіч працягнула сямейную традыцыю — скончыла чыгуначны тэхнікум і працавала там жа электрамеханікам, інжынерам, старшым электрамеханікам. Чалавек камунікатыўны, яна пасля заканчэння ВНУ перайшла ў аддзел кадраў, а сваю тэхнічную пасаду «саступіла» дачцэ Маргарыце Барышнікавай, якая ўжо каля шасці гадоў рабіла інжынерам. Зараз Маргарыта – начальнік аддзела па вядзенні тэхналагічнай дакументацыі і пашпартызацыі і выбар працоўнага шляху лічыць шчаслівым і адзіна магчымым для сябе:

— Заўсёды падабалася тэхніка. Калі вучылася ў школе, хацела стаць інжынерам-радыётэхнікам, але, відаць, кліч крыві перамог – паступіла ў Беларускі інстытут інжынераў транспарту. Электрамеханікам на наша «сямейнае прадпрыемства» прыйшла ў 1989 годзе, стала працаваць разам з маці. Iнжынерную работу многія лічаць нежаночай, але я ўпэўнена, што знайшла сваё месца. Вопыт працы бабулі і маці дапамог і спачатку, і потым. Зараз дзялюся ведамі з дачкой — нашай спадчынніцай.

Юная Анастасія лічыць сябе гуманітарыем: выдатна скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, любіць гісторыю і літаратуру. Але ўсё, звязанае з чыгункай, для яе асабліва блізкае з дзяцінства: дома дарослыя часта гаварылі аб службовых праблемах, бралі Насцю з сабой на работу. Нават “самай-самай цацкай была маленькая чыгунка.

 — Ганаруся сям’ёй, заўсёды ведала, што буду працягваць працоўную дынастыю. Не таму, што так, як камусьці можа здацца, прасцей, а таму, што інакш нельга.

Першыя курсы ў БелДУТ даліся няпроста, але цяпер, калі перайшлі да вывучэння спецпрадметаў, магу смела лічыць сябе адной з лепшых: тое, што студэнты вывучаюць толькі па падручніках, бачыла з маленства, прыходзячы да родных на працу. Нядаўна была на практыцы, назірала, як наладжваюць мікрапрацэсарную апаратуру на электрыфікаваных участках чыгункі каля Асіповічы-3. Хутка прыйду сюды ўжо з дыпломам. Задаволена, што стану працаваць там жа, дзе некалі рабілі прабабуля і бабуля, зараз — мама. Спадзяюся быць не горшай: прабабуля ў 1953 годзе была ўзнагароджана медалём «За трудовое отличие», бабуля такім ж медалём — у 1992, потым атрымала знак «Ганаровы чыгуначнік», а маці мае Ганаровую грамату Беларускай чыгункі. Ведаю, што чакае няпростая і вельмі адказная работа, але чамусьці ўпэўнена, што ўсё атрымаецца: у нашай сям’і «чыгуначны ген» жанчыны атрымліваюць у спадчыну…

Алена Лепляніна-Кубар

http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2014/03/chyigunachnyi-gen-u-asipovitskih-zhanchyin/

13.03.2014 09:46

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
Ответить в этой теме


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.
Trackbacks are Вкл.
Pingbacks are Вкл.
Refbacks are Выкл.



Часовой пояс GMT +3, время: 17:11.

Справочник 
сцбист.ру сцбист.рф

СЦБИСТ (ранее назывался: Форум СЦБистов - Railway Automation Forum) - крупнейший сайт работников локомотивного хозяйства, движенцев, эсцебистов, путейцев, контактников, вагонников, связистов, проводников, работников ЦФТО, ИВЦ железных дорог, дистанций погрузочно-разгрузочных работ и других железнодорожников.
Связь с администрацией сайта: admin@scbist.com
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34