СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть

СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть (https://scbist.com/)
-   Новости на сети дорог (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/)
-   -   [Новости БЧ] Пра подзвіг народа, пра подзвіг чыгуначнікаў… (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/41858-pra-podzv-g-naroda-pra-podzv-g-chygunachn-ka.html)

Вы просматриваете версию для печати. Если вы хотите увидеть статью полностью - перейдите по ссылке

Анонимный 03.04.2015 04:04

Пра подзвіг народа, пра подзвіг чыгуначнікаў…
 
Пра подзвіг народа, пра подзвіг чыгуначнікаў…


2 апреля

Перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс арганізацыі «Расійская чыгунка» будзе працаваць на Беларускай чыгунцы з 15 па 28 мая. Гэты праект прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Першы прыпынак комплекс зробіць з 15 па 16 мая ў Віцебску. Далей адправіцца на станцыю Гродна, дзе прабудзе з 17 па 18 мая, а з 19 па 21 мая будзе знаходзіцца на станцыі Мінск-Пасажырскі. З 22 па 23 мая зробіць прыпынак у Брэсце. З 24 па 26 мая перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс будзе ў Гомелі. Апошняй станцыяй стане Магілёў, дзе ён прабудзе з 27 па 28 мая. Адтуль цягнік вернецца ў Маскву. Як расказалі ў прэс-цэнтры магістралі, графік работы комплексу — з 9.00 да 18.00, уваход свабодны.

Цягнік уключае ў сябе восем выставачных вагонаў, у якіх прадстаўлены макеты сучаснага рухомага саставу расійскай чыгункі. У іх можна пазнаёміцца з гісторыяй развіцця айчыннай чыгункі, а таксама сучаснымі інавацыйнымі дасягненнямі расійскай чыгункі.

Асаблівае месца будзе адведзена экспазіцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі, дзе размесцяцца матэрыялы пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. За мужнасць і гераізм 20 айчынных чыгуначнікаў сталі Героямі Савецкага Саюза. Абарона Брэсцкага вакзала — адна з яркіх і трагічных старонак першых дзён вайны. Імёны шасці яго абаронцаў увекавечаны на мемарыяльнай дошцы на абноўленым будынку вакзала. Асаблівую ролю ў арганізацыі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі адыгралі бронецягнікі, традыцыя пабудовы якіх адрадзілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ужо ў першыя дні на чыгунках БССР уступілі ў бой дзесяць бронецягнікоў НКУС.

Адной з найважнейшых задач чыгуначнікаў у пачатковы перыяд вайны стала эвакуацыя асабліва каштоўных рэчаў і дакументаў. Агулам яны вывезлі 1,5 мільёна чалавек, не лічачы рабочых і служачых. Было эвакуявана 109 буйных прадпрыемстваў, каштоўнасці, больш за 5 тысяч вагонаў гатовай прадукцыі, сыравіны. У тыл быў пераважна адпраўлены рухомы састаў, абсталяванне чыгуначных вузлоў Мінска, Оршы, Віцебска, Магілёва, Жлобіна, Гомеля і іншых.

Бессмяротную славу здабылі сабе аршанскія падпольшчыкі і кіраўнік арганізацыі Аршанскага чыгуначнага вузла, пазней камандзір партызанскага атрада Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў. Баявая дзейнасць беларускіх партызан, у тым ліку на чыгунцы, працягвалася падчас усёй акупацыі.

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2015/04/77717.html

02.04.2015

К списку новостей за 2015 год
http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif




Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги


Часовой пояс GMT +3, время: 16:52.

Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot


Яндекс.Метрика