|
|
|
|||||||
| Ответить в этой теме | ![]() |
![]() |
|
|
|
|
|
Опции темы | Поиск в этой теме |
|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,487
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: На чыгуначныя перавозкі пасажыраў — спецыяльныя тарыфыНа чыгуначныя перавозкі пасажыраў — спецыяльныя тарыфы 22 апреля Беларуская чыгунка і ААТ «Расійская чыгунка» ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў асобнымі цягнікамі ў зносінах Беларусь — Расія. Яны будуць дзейнічаць цягам сёлетняга года — з 1 чэрвеня. Мэтай новаўвядзення з'яўляецца павышэнне прыцягальнасці пасажырскіх перавозак. У міжнародных пасажырскіх цягніках № 4/3 Брэст — Масква фарміравання Беларускай чыгункі і № 7/8 Масква — Брэст фарміравання ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» ў залежнасці ад тэрмінаў продажу да агульнага кошту праезду па тэрыторыі Расіі і Беларусі ў вагонах усіх тыпаў, за выключэннем агульных, будуць устанаўлівацца спецыяльныя тарыфныя ўмовы. 15-працэнтная зніжка да агульнага кошту праезду (білет на ўвесь маршрут следавання і плацкарта) — пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка. 10-працэнтная зніжка — пры ўмове продажу білетаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка. Пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення цягніка зніжак не прадугледжана, а пры ўмове продажу праязных дакументаў за 10 сутак і менш да адпраўлення цягніка ўстанаўліваецца 5-працэнтная надбаўка да агульнага кошту праезду, патлумачылі ў прэс-службе магістралі. Указаныя зніжкі і надбаўка не будуць дзейнічаць да кошту праезду на тэрыторыі Беларусі і кошту плацкарты ў вагоны фарміравання Беларускай чыгункі для наступных дат: 31.10 — 10.11; 25.12 — 31.12; па тэрыторыі Расіі і да кошту плацкарты ў вагоны фарміравання ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» для наступных дат: 31.10 — 04.11; 25.12 -31.12. Напрыклад, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку № 4/3 Брэст — Масква ў купэйным вагоне па маршруце Мінск — Масква складае 1 243 000 рублёў (па стане на 1 красавіка); у выпадку аплаты праезду да 31 сутак і больш да адпраўлення цягніка кошт праезду са зніжкай 15 працэнтаў складзе 1 058 000 рублёў. Акрамя таго, устанаўліваецца зніжка ў памеры 10 працэнтаў ад агульнага кошту праезду пры адначасовым афармленні праязных дакументаў у напрамку туды-назад для праезду ў вагонах СВ і ку- пэйных вагонах фарміравання Беларускай чыгункі № 96/95 (да 1 чэрвеня — № 196/195) Брэст — Масква і № 26/25 Мінск — Масква. Так, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку N° 26/25 Мінск — Масква ў купэйным вагоне ў адным напрамку складзе 1 243 000 рублёў, а пры аплаце праезду туды-назад кошт праезду ў адным напрамку складзе 1 119 700 рублёў. Пры гэтым вяртанне праязных дакументаў, аформленых па спецыяльным тарыфе для праезду туды-назад ажыццяўляецца пры адначасовым прад'яўленні двух праязных дакументаў, аформленых у абодва бакі. Вяртанне праязнога дакумента, не выкарыстанага ў адзін бок, а таксама частковае вяртанне праязных дакументаў, аформленых са зніжкай на праезд туды-назад, не праводзіцца. У залежнасці ад размяшчэння месцаў павялічваецца розніца ў кошце праезду ў плацкартных вагонах цягнікоў № 4/3 Брэст — Масква; № 26/25 Мінск — Масква; № 96/95 Брэст — Масква фарміравання Беларускай чыгункі і цягніка № 7/8 Масква — Брэст фарміравання ААТ «Федэральная пасажырская кампанія». Білеты на бакавыя паліцы плацкартных вагонаў названых цягнікоў будуць каштаваць менш. Напрыклад, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку № 26/25 Мінск — Масква ў плацкартным вагоне на не бакавых месцах складзе 674 700 рублёў, на бакавых месцах са зніжкай 10 працэнтаў - 608 300 рублёў. Зніжкі, якія даюцца ў залежнасці ад размяшчэння месцаў у плацкартных вагонах, суміруюцца са зніжкамі ў залежнасці ад тэрмінаў продажу і зніжкай «туды-назад». Указаныя тарыфныя ўмовы прымяняюцца пры праездзе ў міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Расіяй і не дзейнічаюць пры афармленні праязных дакументаў у межах Беларусі, а таксама пры перавозцы арганізаваных груп пасажыраў. Сяргей Расолька Звязда 22.04.2014 К списку новостей за 2014 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| [Новости БЧ] «Чыгуначны ген» у асіповіцкіх жанчын | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 16.03.2014 06:04 |
| Ответить в этой теме |
| Возможно вас заинтересует информация по следующим меткам (темам): |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|