СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Вернуться   СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть > Эксплуатация железных дорог, вагоны, контактная сеть, связь, коммерческая работа > Новости > Новости на сети дорог
Закладки ДневникиПоддержка Сообщество Комментарии к фото Сообщения за день
Ответ    
 
В мои закладки Подписка на тему по электронной почте Отправить другу по электронной почте Опции темы Поиск в этой теме
Старый 13.08.2015, 14:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,486
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Як з веласіпедам праехаць у вагоне?


Як з веласіпедам праехаць у вагоне?


11 августа

З пачатку жніўня ўступілі ў сілу новыя Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, якія былі зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 609 ад 17 ліпеня. Уладальнікі веласіпедаў пачалі па-свойму трактаваць іх у частцы перавозкі сваіх двухколавых машын, у сувязі з чым прэс-цэнтр магістралі выступіў з больш падрабязнымі тлумачэннямі па гэтым пытанні.

Найперш адзначаецца, што ў частцы перавозкі веласіпедаў новыя правілы не ўтрымліваюць значных змяненняў у параўнанні з іх ранейшай рэдакцыяй і лібералізуюць пэўныя ўмовы перавозкі.

Так, у адпаведнасці з пунктам 88 новых правілаў, па норме бясплатнай перавозкі ручной паклажы дапускаецца перавозка аднаго веласіпеда ў разабраным і ўпакаваным выглядзе памерам па суме трох вымярэнняў не больш за 200 сантыметраў. Такая ж норма распаўсюджвалася на перавозку двухколавых машын і ў ранейшай рэдакцыі дакумента. У той жа час, калі ў папярэдняй рэдакцыі правілаў буйнагабарытныя прадметы, памер якіх па суме трох вымярэнняў перавышаў 200 сантыметраў, да перавозкі ў якасці ручной паклажы ў пасажырскіх вагонах не дапускаліся (пунктам 68), дык новая рэдакцыя прадугледжвае такую магчымасць.

Замест адмовы пасажыру пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній будзе прапанавана дадаткова аформіць поўны праязны дакумент. Напрыклад, кошт праезду па маршруце Мінск — Орша ў плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній зараз складае 48 тысяч рублёў. У выпадку, калі пасажыр жадае перавезці ў вагоне гэтага цягніка веласіпед, памеры якога ў разабраным выглядзе перавышаюць па суме трох вымярэнняў 200 сантыметраў, яму патрабуецца дадаткова заплаціць яшчэ 48 тысяч рублёў. Кошт праезду пасажыра разам з веласіпедам у плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній па маршруце Мінск — Маладзечна складзе 62 тысячы рублёў, па маршруце Мінск — Баранавічы — 76 тысяч рублёў.

ДАРЭЧЫ

У адпаведнасці з пунктам 90 правілаў, веласіпед у неразабраным выглядзе, як і раней, у цягніку з ненумараванымі месцамі дазваляецца правозіць не больш за адзін у тамбуры вагона (пры іх наяўнасці), а таксама ў вызначаных перавозчыкам месцах у вагонах за плату, устаноўленую ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2015/08/95598.html

11.08.2015

К списку новостей за 2015 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
Цепочка на вагоне a18031983 Вагонное хозяйство 5 21.01.2015 00:09
[РЖД ТВ] Вокзал в вагоне rzd.ru Новости на сети дорог 0 28.10.2014 00:04
сколько электродвигателей в вагоне Francez Вагонное хозяйство 4 03.07.2014 05:28
[Железнодорожник Поволжья] Когда в вагоне дети Admin Газеты и журналы железных дорог 0 08.07.2012 22:40
[Вперёд] В стеклянном вагоне через Африку Admin Газеты и журналы железных дорог 0 06.03.2012 19:34

Ответ


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.
Trackbacks are Вкл.
Pingbacks are Вкл.
Refbacks are Выкл.



Часовой пояс GMT +3, время: 03:51.

Справочник 
сцбист.ру сцбист.рф

СЦБИСТ (ранее назывался: Форум СЦБистов - Railway Automation Forum) - крупнейший сайт работников локомотивного хозяйства, движенцев, эсцебистов, путейцев, контактников, вагонников, связистов, проводников, работников ЦФТО, ИВЦ железных дорог, дистанций погрузочно-разгрузочных работ и других железнодорожников.
Связь с администрацией сайта: admin@scbist.com
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34