![]() |
Як з веласіпедам праехаць у вагоне?
Як з веласіпедам праехаць у вагоне? 11 августа З пачатку жніўня ўступілі ў сілу новыя Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, якія былі зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 609 ад 17 ліпеня. Уладальнікі веласіпедаў пачалі па-свойму трактаваць іх у частцы перавозкі сваіх двухколавых машын, у сувязі з чым прэс-цэнтр магістралі выступіў з больш падрабязнымі тлумачэннямі па гэтым пытанні. Найперш адзначаецца, што ў частцы перавозкі веласіпедаў новыя правілы не ўтрымліваюць значных змяненняў у параўнанні з іх ранейшай рэдакцыяй і лібералізуюць пэўныя ўмовы перавозкі. Так, у адпаведнасці з пунктам 88 новых правілаў, па норме бясплатнай перавозкі ручной паклажы дапускаецца перавозка аднаго веласіпеда ў разабраным і ўпакаваным выглядзе памерам па суме трох вымярэнняў не больш за 200 сантыметраў. Такая ж норма распаўсюджвалася на перавозку двухколавых машын і ў ранейшай рэдакцыі дакумента. У той жа час, калі ў папярэдняй рэдакцыі правілаў буйнагабарытныя прадметы, памер якіх па суме трох вымярэнняў перавышаў 200 сантыметраў, да перавозкі ў якасці ручной паклажы ў пасажырскіх вагонах не дапускаліся (пунктам 68), дык новая рэдакцыя прадугледжвае такую магчымасць. Замест адмовы пасажыру пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній будзе прапанавана дадаткова аформіць поўны праязны дакумент. Напрыклад, кошт праезду па маршруце Мінск — Орша ў плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній зараз складае 48 тысяч рублёў. У выпадку, калі пасажыр жадае перавезці ў вагоне гэтага цягніка веласіпед, памеры якога ў разабраным выглядзе перавышаюць па суме трох вымярэнняў 200 сантыметраў, яму патрабуецца дадаткова заплаціць яшчэ 48 тысяч рублёў. Кошт праезду пасажыра разам з веласіпедам у плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній па маршруце Мінск — Маладзечна складзе 62 тысячы рублёў, па маршруце Мінск — Баранавічы — 76 тысяч рублёў. ДАРЭЧЫ У адпаведнасці з пунктам 90 правілаў, веласіпед у неразабраным выглядзе, як і раней, у цягніку з ненумараванымі месцамі дазваляецца правозіць не больш за адзін у тамбуры вагона (пры іх наяўнасці), а таксама ў вызначаных перавозчыкам месцах у вагонах за плату, устаноўленую ў адпаведнасці з заканадаўствам. Сяргей Расолька Звязда http://zviazda.by/2015/08/95598.html 11.08.2015 К списку новостей за 2015 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 12:03. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot