|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,493
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: Сядзіба Дзеда Мароза чакае гасцейСядзіба Дзеда Мароза чакае гасцей 4 декабря Першы святочны цягнік «Падарожжа ў сядзібу Дзеда Мароза» адправіцца 20 снежня са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.46. У яго саставе будуць шэсць купэйных вагонаў з правадніцамі-снягуркамі. Пасажырамі навагодняга цягніка стануць больш за 200 турыстаў. — Яны даедуць да Брэста, адкуль камфартабельным аўтобусам дабяруцца да Белавежскай пушчы. У нацыянальным парку госці прабудуць цэлы дзень. Турыстаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны змогуць наведаць сядзібу Дзеда Мароза, домік Снягуркі, музей падарункаў і вятрак, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога пушчанскага чараўніка, — распавялі падрабязнасці ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. — У праграму экскурсійнага тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды нацыянальнага парку «Белавежская пушча», прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі. Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.29. Святочныя навагоднія падарожжы ў Белавежскую пушчу, у сядзібу Дзеда Мароза чыгуначным транспартам адбудуцца таксама 26 снежня і 3 студзеня. Сяргей Расолька Звязда http://zviazda.by/2014/12/63199.html 04.12.2014 К списку новостей за 2014 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
| Ответить в этой теме Перейти в раздел этой темы Translate to English |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|