СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть

СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть (https://scbist.com/)
-   Новости на сети дорог (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/)
-   -   [Новости БЧ] Сядзіба Дзеда Мароза чакае гасцей (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/39059-syadz-ba-dzeda-maroza-chakae-gascei.html)

Анонимный 04.12.2014 17:04

Сядзіба Дзеда Мароза чакае гасцей
 
Сядзіба Дзеда Мароза чакае гасцей


4 декабря

Першы святочны цягнік «Падарожжа ў сядзібу Дзеда Мароза» адправіцца 20 снежня са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.46. У яго саставе будуць шэсць купэйных вагонаў з правадніцамі-снягуркамі. Пасажырамі навагодняга цягніка стануць больш за 200 турыстаў.

— Яны даедуць да Брэста, адкуль камфартабельным аўтобусам дабяруцца да Белавежскай пушчы. У нацыянальным парку госці прабудуць цэлы дзень. Турыстаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны змогуць наведаць сядзібу Дзеда Мароза, домік Снягуркі, музей падарункаў і вятрак, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога пушчанскага чараўніка, — распавялі падрабязнасці ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. — У праграму экскурсійнага тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды нацыянальнага парку «Белавежская пушча», прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі. Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.29.

Святочныя навагоднія падарожжы ў Белавежскую пушчу, у сядзібу Дзеда Мароза чыгуначным транс­партам адбудуцца таксама 26 снежня і 3 студзеня.

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2014/12/63199.html

04.12.2014

К списку новостей за 2014 год
http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif




Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги


Часовой пояс GMT +3, время: 22:47.

Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot