|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,487
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: Дама здавала ў багаж…Дама здавала ў багаж… 4 декабря Усё — па новай тэхналогіі! Беларуская чыгунка пачала эксперымент па перавозцы багажу ад насельніцтва па новай тэхналогіі ў спецыяльна абсталяваным купэ цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 652/651 Брэст — Мінск. Пасажырам, якія хацелі б скарыстацца такой магчымасцю, дастаткова аплаціць новую паслугу ў спецыялізаванай білетнай касе і здаць багаж у вагон № 5 пасля падачы цягніка на пасадку або папярэдне — у багажнае аддзяленне. У пункце прызначэння атрымальнік мае магчымасць забраць багаж адразу з вагона ці атрымаць яго пазней у багажным аддзяленні. — Новая тэхналогія спрашчае працэс афармлення і транспарціроўкі багажу, дазваляе аптымізаваць выдаткі па яго перавозцы ў багажных вагонах. Зараз апошнія ўключаюцца ў саставы цягнікоў, якія курсіруюць па пэўных маршрутах. Пры гэтым аплаціць перавозку багажу, а таксама атрымаць яго ў пункце прызначэння можна толькі ў багажных аддзяленнях, — патлумачылі сутнасць эксперыменту ў прэс-цэнтры магістралі. — Яшчэ адна перавага перавозкі багажу па новай тэхналогіі — зручныя тэрміны дастаўкі. Цяпер багажныя вагоны ўключаюцца ў саставы цягнікоў толькі па пэўных днях (у сярэднім не больш за два разы на тыдзень), а перавесці багаж у спецыяльным купэ цягніка № 652/651 Брэст — Мінск можна ў любы дзень, акрамя нядзелі. Да ведама Ад адной асобы да адпраўкі асабістых рэчаў у спецыяльным купэ цягніка № 652/651 Брэст — Мінск прымаецца не больш за 10 багажных месцаў (скрынка, упакоўка і г. д.) агульнай вагой да 200 кілаграмаў. Дапускацца вага аднаго месца не менш за 5 і не больш за 20 кілаграмаў, а памеры не павінны перавышаць 200 сантыметраў па суме трох вымярэнняў. Упакоўку багажу, якая б забяспечвала захаванасць змесціва, адпраўніку неабходна выканаць самастойна. Перавозка асабістых рэчаў па маршруце Брэст — Баранавічы — Мінск вядзецца ў абодвух напрамках. Кошт дастаўкі аднаго месца вагой да 10 кілаграмаў — каля 10 тысяч рублёў. Аплаціць перавозку багажу можна як у спецыялізаваных білетных касах (каса №2 станцыі Брэст-Цэнтральны і №5 станцыі Мінск-Пасажырскі), так і ў багажным аддзяленні станцыі Баранавічы-Палескія. Сяргей Расолька Звязда http://zviazda.by/2014/12/63185.html 04.12.2014 К списку новостей за 2014 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| Потратить деньги, сохранить багаж | Анонимный | Гражданская авиация | 0 | 27.09.2014 02:04 |
| Может ли платформенный багаж погрузиться на станции D если A и B тарифные | Анастасия6884-54 | Пассажиру | 4 | 23.01.2014 00:04 |
| Жана-Аркинское эксплуатационное локомотивное депо (КТЖ) | Admin | Wiki | 0 | 27.12.2012 13:31 |
| Багаж | Admin | Wiki | 0 | 18.04.2012 12:48 |
| [ОМ] Дама искала багаж... | Admin | Газета "Октябрьская магистраль" | 0 | 03.03.2011 22:24 |
| Ответить в этой теме |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|