![]() |
Дама здавала ў багаж…
Дама здавала ў багаж… 4 декабря Усё — па новай тэхналогіі! Беларуская чыгунка пачала эксперымент па перавозцы багажу ад насельніцтва па новай тэхналогіі ў спецыяльна абсталяваным купэ цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 652/651 Брэст — Мінск. Пасажырам, якія хацелі б скарыстацца такой магчымасцю, дастаткова аплаціць новую паслугу ў спецыялізаванай білетнай касе і здаць багаж у вагон № 5 пасля падачы цягніка на пасадку або папярэдне — у багажнае аддзяленне. У пункце прызначэння атрымальнік мае магчымасць забраць багаж адразу з вагона ці атрымаць яго пазней у багажным аддзяленні. — Новая тэхналогія спрашчае працэс афармлення і транспарціроўкі багажу, дазваляе аптымізаваць выдаткі па яго перавозцы ў багажных вагонах. Зараз апошнія ўключаюцца ў саставы цягнікоў, якія курсіруюць па пэўных маршрутах. Пры гэтым аплаціць перавозку багажу, а таксама атрымаць яго ў пункце прызначэння можна толькі ў багажных аддзяленнях, — патлумачылі сутнасць эксперыменту ў прэс-цэнтры магістралі. — Яшчэ адна перавага перавозкі багажу па новай тэхналогіі — зручныя тэрміны дастаўкі. Цяпер багажныя вагоны ўключаюцца ў саставы цягнікоў толькі па пэўных днях (у сярэднім не больш за два разы на тыдзень), а перавесці багаж у спецыяльным купэ цягніка № 652/651 Брэст — Мінск можна ў любы дзень, акрамя нядзелі. Да ведама Ад адной асобы да адпраўкі асабістых рэчаў у спецыяльным купэ цягніка № 652/651 Брэст — Мінск прымаецца не больш за 10 багажных месцаў (скрынка, упакоўка і г. д.) агульнай вагой да 200 кілаграмаў. Дапускацца вага аднаго месца не менш за 5 і не больш за 20 кілаграмаў, а памеры не павінны перавышаць 200 сантыметраў па суме трох вымярэнняў. Упакоўку багажу, якая б забяспечвала захаванасць змесціва, адпраўніку неабходна выканаць самастойна. Перавозка асабістых рэчаў па маршруце Брэст — Баранавічы — Мінск вядзецца ў абодвух напрамках. Кошт дастаўкі аднаго месца вагой да 10 кілаграмаў — каля 10 тысяч рублёў. Аплаціць перавозку багажу можна як у спецыялізаваных білетных касах (каса №2 станцыі Брэст-Цэнтральны і №5 станцыі Мінск-Пасажырскі), так і ў багажным аддзяленні станцыі Баранавічы-Палескія. Сяргей Расолька Звязда http://zviazda.by/2014/12/63185.html 04.12.2014 К списку новостей за 2014 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 12:30. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot