СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Тема: [Новости БЧ] Дама здавала ў багаж…
Показать сообщение отдельно
Старый 04.12.2014, 17:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Дама здавала ў багаж…


Дама здавала ў багаж…


4 декабря

Усё — па новай тэхналогіі!

Беларуская чыгунка пачала эксперымент па перавозцы багажу ад насельніцтва па новай тэхналогіі ў спецыяльна абсталяваным купэ цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 652/651 Брэст — Мінск.

Пасажырам, якія хацелі б скарыстацца такой магчымасцю, дастаткова аплаціць новую паслугу ў спецы­ялізаванай білетнай касе і здаць багаж у вагон № 5 пасля падачы цягніка на пасадку або папярэдне — у багажнае аддзяленне. У пункце прызначэння атрымальнік мае магчымасць забраць багаж адразу з вагона ці атрымаць яго пазней у багажным аддзяленні.

— Новая тэхналогія спрашчае працэс афармлення і транспарціроўкі багажу, дазваляе аптымізаваць выдаткі па яго перавозцы ў багажных вагонах. Зараз апошнія ўключаюцца ў саставы цягнікоў, якія курсіруюць па пэўных маршрутах. Пры гэтым аплаціць перавозку багажу, а таксама атрымаць яго ў пункце прызначэння можна толькі ў багажных аддзяленнях, — патлумачылі сутнасць эксперыменту ў прэс-цэнтры магістралі. — Яшчэ адна перавага перавозкі багажу па новай тэхналогіі — зручныя тэрміны дастаўкі. Цяпер багажныя вагоны ўключаюцца ў саставы цягнікоў толькі па пэўных днях (у сярэднім не больш за два разы на тыдзень), а перавесці багаж у спецыяльным купэ цягніка № 652/651 Брэст — Мінск можна ў любы дзень, акрамя нядзелі.

Да ведама

Ад адной асобы да адпраўкі асабістых рэчаў у спецыяльным купэ цягніка № 652/651 Брэст — Мінск прымаецца не больш за 10 багажных месцаў (скрынка, упакоўка і г. д.) агульнай вагой да 200 кілаграмаў. Дапускацца вага аднаго месца не менш за 5 і не больш за 20 кілаграмаў, а памеры не павінны пе­равышаць 200 сантыметраў па суме трох вымярэнняў. Упакоўку багажу, якая б забяспечвала захаванасць змесціва, адпраўніку неабходна выканаць самастойна. Перавозка асабістых рэчаў па маршруце Брэст — Баранавічы — Мінск вядзецца ў абодвух напрамках. Кошт дастаўкі аднаго месца вагой да 10 кілаграмаў — каля 10 тысяч рублёў. Аплаціць перавозку багажу можна як у спецыялізаваных білет­ных касах (каса №2 станцыі Брэст-Цэнтральны і №5 станцыі Мінск-Пасажырскі), так і ў багажным аддзяленні станцыі Баранавічы-Палескія.

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2014/12/63185.html

04.12.2014

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению