|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: “Ці любіце Вы чыгунку так, як люблю яе я?”“Ці любіце Вы чыгунку так, як люблю яе я?” 29 января Перафразаваную думку класічнай гераіні, пэўна, падзяляе 6-класнік гімназіі Віталь Кацуба. Аб хлопчыку, захопленыім сталёвымі магістралямі, прачытаў у “ЛН. Сустрэўся з яго мамай, якая расказала пра новыя факты чыгуначнай схільнасці сына: — Пасля ўрока ў школе мастацтваў Віталік прыходзіць да мяне на работу, каб я падвезла яго дамоў. Наша ўстанова размяшчаецца на той жа вуліцы Савецкая, што і ДШМ. Чакаю 5 хвілін, 10, 20… Праз паўгадзіны тэлефаную: ты дзе? Аказваецца, збочыў на вакзал, каб паглядзець на цягнікі. Усе дарогі вядуць праз чыгунку! Даведаўся аб тым, што перад усімі падарожжамі Віталь аддае перавагу стуку вагонных колаў. Летнія канікулы праводзіў у дзядулі ў Кажан-Гарадку. Калі той запрашаў у лес ці на рэчку, унук прасіў: — Давай лепш на дызелі ў Лунінец паедзем… Прыязджалі на вакзал, узнімаліся на пешаходны мост, любаваліся станцыяй зверху. Потым дзед купляў марожанае і паспяваў з унукам вярнуцца на тым жа дызелі ў вёску… Пачуўшы аб гэтым, прапанаваў хлопчыку паездку на цеплавозе. Віталь з радасцю згадзіўся. Машыніст Аляксей Голуб растлумачыў яму, дзе якія рычагі кіравання. Потым незвычайны пасажыр проста захоплена назіраў за ўпэўненымі рухамі прафесіянала. Даехаўшы да Лахвы, сышлі на станцыю. Хлопчык пазнаёміўся з работай дыспетчара. Задаволіўшы цікаўнасць і набыўшы карысныя веды, дачакаліся нашага маршруту ў зваротны бок. Гэта быў такі ж дызель, але іншы машыніст, а значыць — новыя ўражанні ў хлопчыка. Калі ў Лунінцы я ў ролі суправаджаючага “здаваў юнага госця чыгункі маме, Віталь шчыра ўсміхаўся: — Раскажу сябрам, што гэта быў самы лепшы дзень маіх зімовых канікулаў! Аляксандр Матор, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец http://www.lnc.by/2015/01/ci-lyubice-yvy-chygunku-tak-yak-lyublyu-yae-ya/ 28.01.2015 11:32 К списку новостей за 2015 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| [Гудок] [12 марта 2012] Я люблю паровозы | Admin | Газета "Гудок" | 0 | 18.03.2012 22:59 |
| [ОМ] «Сапсан», я люблю тебя» | Admin | Газета "Октябрьская магистраль" | 0 | 19.08.2011 13:13 |
| Ответить в этой теме Перейти в раздел этой темы Translate to English |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|