“Ці любіце Вы чыгунку так, як люблю яе я?”
“Ці любіце Вы чыгунку так, як люблю яе я?” 29 января Перафразаваную думку класічнай гераіні, пэўна, падзяляе 6-класнік гімназіі Віталь Кацуба. Аб хлопчыку, захопленыім сталёвымі магістралямі, прачытаў у “ЛН. Сустрэўся з яго мамай, якая расказала пра новыя факты чыгуначнай схільнасці сына: — Пасля ўрока ў школе мастацтваў Віталік прыходзіць да мяне на работу, каб я падвезла яго дамоў. Наша ўстанова размяшчаецца на той жа вуліцы Савецкая, што і ДШМ. Чакаю 5 хвілін, 10, 20… Праз паўгадзіны тэлефаную: ты дзе? Аказваецца, збочыў на вакзал, каб паглядзець на цягнікі. Усе дарогі вядуць праз чыгунку! Даведаўся аб тым, што перад усімі падарожжамі Віталь аддае перавагу стуку вагонных колаў. Летнія канікулы праводзіў у дзядулі ў Кажан-Гарадку. Калі той запрашаў у лес ці на рэчку, унук прасіў: — Давай лепш на дызелі ў Лунінец паедзем… Прыязджалі на вакзал, узнімаліся на пешаходны мост, любаваліся станцыяй зверху. Потым дзед купляў марожанае і паспяваў з унукам вярнуцца на тым жа дызелі ў вёску… Пачуўшы аб гэтым, прапанаваў хлопчыку паездку на цеплавозе. Віталь з радасцю згадзіўся. Машыніст Аляксей Голуб растлумачыў яму, дзе якія рычагі кіравання. Потым незвычайны пасажыр проста захоплена назіраў за ўпэўненымі рухамі прафесіянала. Даехаўшы да Лахвы, сышлі на станцыю. Хлопчык пазнаёміўся з работай дыспетчара. Задаволіўшы цікаўнасць і набыўшы карысныя веды, дачакаліся нашага маршруту ў зваротны бок. Гэта быў такі ж дызель, але іншы машыніст, а значыць — новыя ўражанні ў хлопчыка. Калі ў Лунінцы я ў ролі суправаджаючага “здаваў юнага госця чыгункі маме, Віталь шчыра ўсміхаўся: — Раскажу сябрам, што гэта быў самы лепшы дзень маіх зімовых канікулаў! Аляксандр Матор, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец http://www.lnc.by/2015/01/ci-lyubice-yvy-chygunku-tak-yak-lyublyu-yae-ya/ 28.01.2015 11:32 К списку новостей за 2015 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 19:13. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot