|
|
|
|||||||
| Ответить в этой теме | ![]() |
![]() |
|
|
|
|
|
Опции темы | Поиск в этой теме |
|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,487
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: На маршруце Мінск—Вільнюс з’явяцца новыя цягнікіНа маршруце Мінск—Вільнюс з’явяцца новыя цягнікі 28 марта Трохвагонныя дызель-цягнікі ДПЗ польскай вытворчасці будуць курсіраваць з 1 мая па маршруце Мінск—Вільнюс. Новыя саставы заменяць дызель-цягнікі ДР, якімі абслугоўваецца састаў № 15/16 «Мінск—Вільнюс». Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Беларускай чыгункі, расклад руху цягнікоў № 15 і № 16, а таксама парадак правядзення пагранічнага і мытнага кантролю застануцца ранейшымі. Па выхадных і святочных днях пры павялічэнні пасажырапатоку цягнік № 15/16 будзе ісці здвоеным саставам. Два дызель-цягнікі польскай вытворчасці былі пастаўлены на Беларускую чыгунку сёлета і цяпер праходзяць прыёмачныя выпрабаванні. Машыністы, якія будуць працаваць на іх, ужо прайшлі тэарэтычны курс навучання ў Польшчы. У красавіку на Беларускую чыгунку паступіць трэці дызель-цягнік ДПЗ, як і прадугледжана кантрактам. Даўжыня новых цягнікоў — 69,3 метра, канструкцыйная хуткасць руху — 140 кіламетраў за гадзіну. У іх маецца па 145 месцаў для сядзення. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Да іх паслуг прасторныя салоны, мяккія крэслы з магчымасцю індывідуальнага рэгулявання спінкі і падлакотнікаў, паніжаная падлога, якая дазваляе хутка праводзіць пасадку і высадку. У кожным вагоне маецца сістэма кандыцыянавання паветра, ёсць цеплавая засло на ўваходных дзвярэй, якія перашкаджаюць паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага з салонаў. Дзверы абсталяваны прыступкамі, якія высоўваюцца. Для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі прадугледжаны адкідныя трапы. Сяргей Расолька http://zviazda.by/2014/03/36787.html 28.03.2014 К списку новостей за 2014 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| [Новости БЧ] Цягнік да Жлобіна | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 02.10.2013 16:04 |
| Ответить в этой теме |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|