СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Показать сообщение отдельно
Старый 31.03.2014, 00:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,487
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: На маршруце Мінск—Вільнюс з’явяцца новыя цягнікі


На маршруце Мінск—Вільнюс з’явяцца новыя цягнікі


28 марта

Трохвагонныя дызель-цягнікі ДПЗ польскай вытворчасці будуць курсіраваць з 1 мая па марш­руце Мінск—Вільнюс. Новыя саставы заменяць дызель-цягнікі ДР, якімі абслугоўваецца састаў № 15/16 «Мінск—Вільнюс».

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Беларускай чыгункі, расклад руху цягнікоў № 15 і № 16, а таксама парадак правядзення пагранічнага і мытнага кантролю застануцца ранейшымі. Па выхадных і святочных днях пры павялічэнні пасажырапатоку цягнік № 15/16 будзе ісці здвоеным саставам.

Два дызель-цягнікі польскай вытворчасці былі пастаўлены на Беларускую чыгунку сёлета і цяпер праходзяць прыёмачныя выпрабаванні. Машыністы, якія будуць працаваць на іх, ужо прайшлі тэарэтычны курс навучання ў Польшчы.

У красавіку на Беларускую чыгунку паступіць трэці дызель-цягнік ДПЗ, як і прадугледжана кантрактам. Даўжыня новых цягнікоў — 69,3 метра, канструкцыйная хуткасць руху — 140 кіламетраў за гадзіну. У іх маецца па 145 месцаў для сядзення. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Да іх паслуг прасторныя салоны, мяккія крэслы з магчымасцю індывідуальнага рэгулявання спінкі і падлакотнікаў, паніжаная падлога, якая дазваляе хутка праводзіць пасадку і высадку. У кожным вагоне маецца сістэма кандыцыянавання паветра, ёсць цеплавая засло на ўваходных дзвярэй, якія перашкаджаюць паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага з салонаў. Дзверы абсталяваны прыступкамі, якія высоўваюцца. Для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі прадугледжаны адкідныя трапы.

Сяргей Расолька

 

http://zviazda.by/2014/03/36787.html

28.03.2014

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению