СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Это сообщение показано отдельно, перейти в тему, где размещено сообщение: [Новости БЧ] Білеты да аэрапорта можна набыць па ўсёй краіне
Старый 07.11.2014, 00:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Білеты да аэрапорта можна набыць па ўсёй краіне


Білеты да аэрапорта можна набыць па ўсёй краіне


6 ноября

Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі, якія ідуць да Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Іх можна набыць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў пунктах афармлення праязных білетаў, уключаючы плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. Два такія тэрміналы былі ўстаноўлены на дзвюх платформах станцыі «Мінск-Пасажырскі», з якой штодня будуць адыходзіць цягнікі ў аэрапорт.

—Для ўсіх тэрміналаў чыгункі была распрацавана новая версія праграмнага забеспячэння і зменены інтэрфейс экранаў, на якіх з’явілася «кнопка» «У Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Каб набыць білет з выкарыстаннем тэрмінала, неабходна націснуць гэтую «кнопку», уставіць у прыладу плацежную картку, выбраць маршрут («Мінск-Пасажырскі» — Нацыянальны аэрапорт ці Смалявічы — Нацыянальны аэрапорт) і аплаціць праезд,— расказалі ў прэс-цэнтры магістралі. — У білетных касах і тэрміналах самаабслугоўвання Беларускай чыгункі праязныя дакументы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» можна набыць за 10 сутак да адыходу цягніка. Апроч таго, у дзень адпраўлення набыць білет можна непасрэдна ў цягніку ў білетных касіраў ці праз плацежныя тэрміналы самаабслугоўвання, усталяваныя ў аэрапорце.

Сяргей Расолька

Звязда
http://zviazda.by/2014/11/60017.html
06.11.2014

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению  
 

Яндекс.Метрика