|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: Дырыжор дакладнага рухуДырыжор дакладнага руху 26 февраля Мінулы год для Паўла Захарыча склаўся вельмі ўдала. Ён выйграў конкурс «Лепшы дзяжурны па станцыі», даказаў, што лепш за ўсіх на Беларускай чыгунцы ведае службовыя інструкцыі, а ў конкурсе «Дырыжор руху» заняў трэцяе месца.Жыцёвы шлях Павел выбраў невыпадкова: на чыгунцы памочнікам машыніста працаваў яго дзядуля, часта ездзіў па маршруце Гродна — Масква. З дзяцінства Паўла вабілі рамантыка падарожжаў і магчымасць пабываць у розных гарадах і краінах. Дзяжурны павінен своечасова прымаць і адпраўляць саставы. Калі, напрыклад, поезд толькі выязджае з Мінска, трэба ўжо думаць, па якім шляху ён пройдзе і дзе спыніцца. У час змены напружанне вельмі вялікае. Ніякіх старонніх размоў! Змена дзяжурнага па станцыі доўжыцца 12 гадзін. У Маладзечне дзяжурных двое. Адзін адпраўляе і прымае паязды з вільнюскага і лідскага напрамкаў, другі - з мінскага і полацкага. Шмат грузаў праз Маладзечна зараз адпраўляецца на будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС. Чыгуначнікі асвойваюць новыя кітайскія электравозы, якія могуць перамяшчаць сто і больш вагонаў. На магістралі павялічваецца хуткасць руху саставаў. Таму работа дзяжурных становіцца ўсё больш напружанай. Аднак чым больш складаныя заданні, тым больш цікава іх выконваць. За поспехі ў конкурсах, а таксама за добрасумленную працу на чыгуначным транспарце нядаўна Паўлу Захарычу была аб'яўлена падзяка Начальніка Беларускай чыгункі. Алег БЯГАНСКІ Фота: Юлія ШАБЛОЎСКАЯ Маладзечанская газета http://www.mgazeta.by/God-molodezhi/Dyryzhor-dakladnaga-rukhu 24.02.2016 11:24 К списку новостей за 2016 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
#2 (ссылка) | |
|
Super V.I.P.
Регистрация: 03.07.2009
Адрес: г.Екатеринбург
Возраст: 63
Сообщений: 1,293
Поблагодарил: 127 раз(а)
Поблагодарили 255 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: 398
|
Цитата:
__________________
"После игры короля кладут в тот же ящик, что и пешку" |
|
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| [Новости УЗ] До уваги! Зміни у розкладі руху поїздів | Укрзалізниця | Новости на сети дорог | 0 | 17.08.2014 20:04 |
| [Новости БЧ] Масты на рамонт, руху няма | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 23.06.2014 19:04 |
| =УЗ ЦД= ЦД-0073 - Положення про помічника начальника служби перевезень з питань безпеки руху, ревізора руху відділу перевезень дирекції залізничних перевезень | Admin | Документы Укрзалізниці | 0 | 18.12.2012 23:50 |
| Нормативні акти з безпеки руху поїздів | Admin | Документы Укрзалізниці | 0 | 17.12.2012 14:55 |
| =Реферат= Математичне моделювання руху поїзда (укр.) | Admin | Учебные материалы железнодорожной тематики | 0 | 10.08.2011 14:36 |
| Ответить в этой теме |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|