![]() |
Дырыжор дакладнага руху
Дырыжор дакладнага руху 26 февраля http://www.rw.by/uploads/userfiles/images/zaharuch.pngМінулы год для Паўла Захарыча склаўся вельмі ўдала. Ён выйграў конкурс «Лепшы дзяжурны па станцыі», даказаў, што лепш за ўсіх на Беларускай чыгунцы ведае службовыя інструкцыі, а ў конкурсе «Дырыжор руху» заняў трэцяе месца. Жыцёвы шлях Павел выбраў невыпадкова: на чыгунцы памочнікам машыніста працаваў яго дзядуля, часта ездзіў па маршруце Гродна — Масква. З дзяцінства Паўла вабілі рамантыка падарожжаў і магчымасць пабываць у розных гарадах і краінах. Дзяжурны павінен своечасова прымаць і адпраўляць саставы. Калі, напрыклад, поезд толькі выязджае з Мінска, трэба ўжо думаць, па якім шляху ён пройдзе і дзе спыніцца. У час змены напружанне вельмі вялікае. Ніякіх старонніх размоў! Змена дзяжурнага па станцыі доўжыцца 12 гадзін. У Маладзечне дзяжурных двое. Адзін адпраўляе і прымае паязды з вільнюскага і лідскага напрамкаў, другі - з мінскага і полацкага. Шмат грузаў праз Маладзечна зараз адпраўляецца на будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС. Чыгуначнікі асвойваюць новыя кітайскія электравозы, якія могуць перамяшчаць сто і больш вагонаў. На магістралі павялічваецца хуткасць руху саставаў. Таму работа дзяжурных становіцца ўсё больш напружанай. Аднак чым больш складаныя заданні, тым больш цікава іх выконваць. За поспехі ў конкурсах, а таксама за добрасумленную працу на чыгуначным транспарце нядаўна Паўлу Захарычу была аб'яўлена падзяка Начальніка Беларускай чыгункі. Алег БЯГАНСКІ Фота: Юлія ШАБЛОЎСКАЯ Маладзечанская газета http://www.mgazeta.by/God-molodezhi/Dyryzhor-dakladnaga-rukhu 24.02.2016 11:24 К списку новостей за 2016 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
Цитата:
|
| Часовой пояс GMT +3, время: 21:54. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot