|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: Цягнікі ў Новы годЦягнікі ў Новы год 30 ноября Навагоднія цягнікі з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» адправяцца 25 снежня, а таксама 2,4 і 8 студзеня. Саставы з вагонаў купэ будуць абслугоўваць правадніцы-снягуркі. Падарожжа арганізаваў турыстычны цэнтр Мінскага аддзялення БЧ і падабраў насычаную экскурсійную праграму. Напрыклад, можна будзе наведаць домік Снягуркі, зазірнуць у музей падарункаў «Скарбніца», убачыць чароўны калодзеж і казачны ветраны млын, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з Музеем прыроды Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі. У перапынках паміж экскурсіямі турысты паласуюцца блінамі і гарачай гарбатай на пушчанскіх травах. Святочныя цягнікі будуць адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.48 і прыбываць у Брзст каля 8 гадзін раніцы. Адтуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на аўтобусах, па дарозе экскурсавод раскажа гасцям аб традыцыях святкавання Раства і Новага года. У маёнтку Дзеда Мароза турысты правядуць цэлы дзень. Назад з Брэста святочны цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.34. Кошт тура ў купэйным вагоне складае каля 710 тысяч для дарослых, 670 тысяч для дзяцей 10-16 гадоў і 570 тысяч для дзяцей 2-10 гадоў. Расцэнкі для плацкартнага вагона — 670,630 і 545 тысяч адпаведна. Навагодняя форма адзення вітаецца. Іна Гарбаценка Рэспубліка 28.11.2015 К списку новостей за 2015 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| [Новости БЧ] Цягнік адразу стаў папулярным | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 03.04.2015 18:04 |
| [Новости БЧ] Імчаць у сэрцы цягнікі… | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 05.03.2015 17:04 |
| [Новости БЧ] Цягнік адмянілі, цягнік… прызначылі | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 03.01.2015 09:04 |
| [Новости БЧ] Дадатковыя цягнікі ў святочныя дні | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 03.12.2014 15:04 |
| [Новости БЧ] Цягнік да Жлобіна | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 02.10.2013 16:04 |
| Ответить в этой теме |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|