СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть

СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть (https://scbist.com/)
-   Новости на сети дорог (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/)
-   -   [Новости БЧ] Цягнікі ў Новы год (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/45372-cyagn-k-novy-god.html)

Анонимный 30.11.2015 17:04

Цягнікі ў Новы год
 
Цягнікі ў Новы год


30 ноября

Навагоднія цягнікі з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» адправяцца 25 снежня, а таксама 2,4 і 8 студзеня. Саставы з вагонаў купэ будуць абслугоўваць правадніцы-снягуркі.

Падарожжа арганізаваў турыстычны цэнтр Мінскага аддзялення БЧ і падабраў насычаную экскурсійную праграму. Напрыклад, можна будзе наведаць домік Снягуркі, зазірнуць у музей падарункаў «Скарбніца», убачыць чароўны калодзеж і казачны ветраны млын, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з Музеем прыроды Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі. У перапынках паміж экскурсіямі турысты паласуюцца блінамі і гарачай гарбатай на пушчанскіх травах.

Святочныя цягнікі будуць адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.48 і прыбываць у Брзст каля 8 гадзін раніцы. Адтуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на аўтобусах, па дарозе экскурсавод раскажа гасцям аб традыцыях святкавання Раства і Новага года.

У маёнтку Дзеда Мароза турысты правядуць цэлы дзень. Назад з Брэста святочны цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.34.

Кошт тура ў купэйным вагоне складае каля 710 тысяч для дарослых, 670 тысяч для дзяцей 10-16 гадоў і 570 тысяч для дзяцей 2-10 гадоў. Расцэнкі для плацкартнага вагона — 670,630 і 545 тысяч адпаведна. Навагодняя форма адзення вітаецца.

 

Іна Гарбаценка

Рэспубліка

28.11.2015

К списку новостей за 2015 год
http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif




Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги


Часовой пояс GMT +3, время: 21:16.

Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot