|
|
|
|||||||
| Ответить в этой теме | ![]() |
![]() |
|
|
|
|
|
Опции темы | Поиск в этой теме |
|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,487
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: «Зайцы» і «паляўнічыя» мінскіх электрычак«Зайцы» і «паляўнічыя» мінскіх электрычак 16 февраля Чаму беларускія дзяўчаты плацяць за іншаземцаў і чым можа скончыцца спроба адсвяткаваць свае народзіны ў вагоне цягніка, высветліла карэспандэнт «Звязды», якая правяла дзень з раз'язнымі білетнымі касірамі ў электрычцы. Наш цягнік гарадскіх ліній рухаўся па маршруце «Мінск — Рудзенск». «Я грошы заплаціў! Якія могуць быць яшчэ пытанні?» — Гэта не той білет. Мне на гарадскія лініі патрэбны, а ў вас — эканом-клас,—: кажа Святлана Багуміл, раз'язны білетны касір. — Што значыць «не той»? Я грошы заплаціў? Заплаціў! Якія могуць быць яшчэ пытанні?! — адказвае здзіўлены пасажыр. — Я ўсё разумею, але на наш цягнік патрэбны іншы праязны дакумент,— тлумачыць Святлана.— Вось такі, як у вашага суседа. Мужчына незадаволена дастаў кашалёк і шпурнуў грошы... Падобныя выпадкі, як расказалі раз'язныя білетныя касіры, амаль што норма. Абавязкова знойдзецца той, хто пераблытае білеты і ў сваёй няўважлівасці ні за што не прызнаецца. Часта ў непрыемныя сітуацыі трапляюць і пажылыя людзі, якія прывыклі да «звычайных электрычак» і розніцы паміж гарадскімі лініямі і рэгіянальнымі лініямі эканом-класа не разумеюць. Дарэчы, сёння аплаціць праезд у цягніках гарадскіх ліній можна звычайным папяровым аднаразовым білетам або бескантактнай смарт-карткай на колькасць паездак. — Непрыемна, вядома, калі пасажыры так сябе паводзяць, але што зробіш? Людзі розныя бываюць, і з гэтым трэба мірыцца, — дзеліцца сваімі думкамі Святлана. «У чалавека свята, а ты прычапілася з нейкай паперкай!» Мірыцца дзяўчатам-касірам прыходзіцца не толькі з няўважлівымі пасажырамі, але і з хуліганамі. Апошнія зайшлі ў цягнік на станцыі «Мінск-Паўднёвы» і адразу прыцягнулі да сябе ўвагу ўсяго вагона. — Гэй, прыгажуня, арганізуй нам выпіць і закусіць, — звяртаецца да Паліны Говарэнь, білетнага касіра, хлопец гадоў дваццаці пяці.— У мяне сёння дзень нараджэння! Хачу пачаставаць сваіх сяброў. Паліна ведае, што з такімі пасажырамі ў размову лепей не ўступаць і хутка адказвае на патрабаванне хпопца: — У нашым цягніку ежа і напоі не прадаюцца. Ваш білет, калі ласка. — Які білет? У чалавека свята, а ты прычапілася з нейкай паперкай! — уступіў ў размову сябар імянінніка.— Віншуй яго! — Прабачце, яны трохі перабралі,— апраўдваецца за сваіх спадарожнікаў адзіная дзяўчына ў шумнай кампаніі.— Колькі з нас за праезд? Добра, што ўсё скончылася менавіта так. У іншым выпадку выклікаецца міліцыя. Цікава, што хлопцаў — раз'язных білетных касіраў — на Беларускай чыгунцы няма. Не ідуць чамусьці мужчыны ў гэтую прафесію, а лішнімі яны б тут не былі. Хай нават для размовы з такімі пасажырамі, якія дзень нараджэння ў электрычцы святкаваць збіраюцца. Паляванне на «вушастых» Святлана і Паліна скончылі Мінскі каледж чыгуначнага транспарту. Раз'язнымі білетнымі касірамі працуюць па размеркаванні. У прафесіі шмат чаго падабаецца, але ёсць і свае нюансы. Як кажуць дзяўчаты, тут трэба быць добрым псіхолагам. I найлепшы твой памочнік у гэтай справе — практыка. — Я спачатку хацела нешта даказаць пасажыру, але з часам зразумела, што ў некаторых сітуацыях лепей прамаўчаць, — узгадвае Паліна. — Людзі хутка ўспыхваюць і гэтак жа хутка згасаюць. Я даю чалавеку магчымасць выгаварыцца і астыць. Гэта важна. А ўжо потым спрабую разабрацца, чым незадаволены пасажыр. Як адзначаюць дзяўчаты, галоўны інструмент у іх справе не строгасць, а гумар і знаходлівасць. — Паважаныя пасажыры, рыхтуем білеты на праверку, — гучным голасам кажа Паліна.— Ваш білет,— звяртаецца касір да хлопца ў капелюшы і навушніках. — Вы яго ўжо ў мяне правяралі, — прабурчаў падлетак. — Прабачце, калі ласка, — звяртаецца Паліна да суседкі «зайца», расчырванелай жанчыны гадоў пяцідзесяці.— На якім прыпынку зайшоў гэты хлопец? — Толькі сеў! — хутка адказала пільная пасажырка. —- Вы будзеце і далей сцвярджаць, што праезд у вас аплачаны? — зноў пытаецца Паліна ў «зайца». — Хлопец білет купіў (сумленны трапіўся), але раз на раз не прыходзіцца. Як кажа Паліна, білетных касіраў вельмі турбуе адсутнасць заканадаўчых нормаў. Фактычна нічога з «зайцам!» не зробіш. іх можна папрасіць пакінуць вагон. Можна выклікаць міліцыю. Але, як паказвае практыка, не так моцна ўсе баяцца існуючых, здавалася б, немалых штрафаў. Больш за тое, устанавіць факт адсутнасці аплачанага праезду можа толькі суд. Пасажыры розныя бываюць Графік працы раз'язнога білетнага касіра можа пачынацца ў пяць гадзін раніцы, і гэта, прызнаецца Святлана, самае складанае. Спаць хочацца страшэнна! Але пасажыраў твае праблемы не павінны турбаваць. Прыйшоў працаваць — працуй. Як запавет: акуратная форма, свежы манікюр і добразычлівая ўсмешка. — Бабуля, ваша торба, — кінулася даганяць пасажырку Света.— Вы забыліся сваю торбу! Падобныя выпадкі здараюцца часта. У цягніках людзі пакідаюць парасоны, пальчаткі, шалікі. Зусім нядаўна мужчына забыўся скураную куртку. Добра, білетныя касіры своечасова заўважылі яе і «збераглі»! Уладальнік хутка знайшоўся. Мужчына вельмі дзякаваў адказным работнікам. — Увогуле, пасажыры ёсць розныя. Мабыць, гэта залежыць і ад настрою чалавека, і ад таго, якім быў яго дзень. Усе Мы людзі, і ўсё можна зразумець, — лічыць Света. — А яшчэ вельмі важна, як вы самі ставіцеся да таго, хто знаходзіцца з вамі побач. Няхай гэта будзе ваш сябар, начальнік або пасажыр. — У пацвярджэнне сваіх слоў Света ўзгадала адну цікавую гісторыю, якая здарылася з ёй на працоўным месцы ў мінулым годзе. Іншаземцу не хапала беларускіх грошай на білет (у цягніку не памяняеш), і Святлана вырашыла дапамагчы хлопцу. Яна аплаціла яму частку праезду. Праз два дні замежны госць патэлефанаваў на чыгунку і папрасіў знайсці яго выратавальніцу (імя прачытаў на бэйджыку), каб вярнуць грошы. — На гэтай, як кажуць, добрай ноце мой першы і апошні працоўны дзень у кампаніі раз'язных білетных касіраў цягнікоў гарадскіх ліній скончаны. Вынік — прафесія не для мяне. Занадта шмат яна патрабуе. Цярпення, карэктнасці, пачуцця гумару, вынаходлівасці, стойкасці і, галоўнае, бясконцай веры ў людзей. Не кожны можа пахваліцца запасамі такіх якасцяў. Не кожны здольны імі дзяліцца з тысячамі незнаемых пасажыраў. Кацярына Асмыковіч Звязда 14.02.2015 К списку новостей за 2015 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| [Новости БЧ] Контролер и зайцы | Анонимный | Новости на сети дорог | 0 | 12.09.2014 05:04 |
| [РЖД ТВ] «Зайцы» вновь в поле зрения | Admin | Новости на сети дорог | 0 | 22.08.2012 15:02 |
| [РЖД ТВ] «Зайцы» обзавелись поддельными билетами | Admin | Новости на сети дорог | 0 | 27.06.2012 18:34 |
| [Новости РЖД] Зайцы съели всю морковку РЖД | Андрей13 | Новости на сети дорог | 1 | 19.09.2011 22:47 |
| [Гудок] [8 июля 2011] Неопалимая Майя | Admin | Газета "Гудок" | 0 | 09.07.2011 17:46 |
| Ответить в этой теме |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|