|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: Вуліца ў Пінску — у гонар лунінчанінаВуліца ў Пінску — у гонар лунінчаніна 16 января Сын чыгуначніка — дэлегат, дэпутат, партызан — пахаваны ў Малоткавічах і ўшанаваны ў сталіцы Палесся. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце станцыі Лунінец Галіна Туркевіч працягнула некалькі старонак інтэрнэт-раздрукоўкі: — Прачытайце, калі ласка. Цікавая ваша думка. Артыкул называецца “Уладзімір Нямытаў. Доўгае вяртанне. Паведамляецца, што ў паравозным дэпо працаваў Рыгор Іванавіч Нямытаў, перасяленец з Арлоўскай губерні. 23 чэрвеня 1898 года ў Лунінцы ў яго нарадзіўся сын. Гэта было трэцяе дзіця ў сям’і. Дзве старэйшыя дочкі ўжо дапамагалі па гаспадарцы. Хутка адна накіруецца ў Маскву, дзе стане жонкай ваеннага, другая — асталюецца ў вёсцы Бабічы Рэчыцкага раёна. Уладзімір з 12-ці год працаваў і адначасова вучыўся ў чыгуначнай школе. Атрымаўшы спецыяльнасць слесара, у 1914-ым быў накіраваны ў дэпо Ковель (Украіна). З наступленнем кайзераўскіх войск у 1915-ым эвакуіраваны ў Волагду (Расія). Тут застала вестка аб Кастрычніцкай рэвалюцыі. У снежні 1917-га вяртаецца дамоў, працуе памочнікам машыніста. Хутка яго бацькі пакідаюць Лунінец, накіраваўшыся да дачкі на Гомельшчыну. Уладзімір, ажаніўшыся з дачкой машыніста Верай, таксама пераязджае — у Пінск. Палітыка ўлад, якія імкліва змяняюцца, перашкаджае ўладкавацца па спецыяльнасці. Толькі ў 1921-ым пачынае працаваць — на Пінскай запалкавай фабрыцы. З цягам часу старанны слесар стаў начальникам цэха. Пасля падзей верасня 1939-га Уладзіміра Нямытава вылучылі дэлегатам Народнага Сходу Заходняй Беларусі. Праз некаторы час выбралі дэпутатам Пінскага гарсавета, а ў сакавіку 1940-га — дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. На жаль, грамадска-палітычная работа, да якой Уладзімір Рыгоравіч адносіўся надзвычай сур’ёзна, пагоршыла яго здароўе. Летам 1941-га ён накіраваўся на адпачынак. Нямытаў адразу ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Хутка яго адкамандзіравалі ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. З Масквы ў 1942-ім быў накіраваны на Піншчыну арганізоўваць падпольна-патрыятычны рух. Менавіта пад яго кіраўніцтвам аднавіўся нелегальны выхад абласной газеты “Полесская правда. Пачынае актыўную дзейнасць Пінскае партыйна-камсамольскае падполле. Восенню 1942-га Уладзімір Нямытаў узначаліў партызанскі атрад імя Лазо. Пры яго непасрэдным удзеле былі створаны партызанскія групы Шыша, імя Суворава і імя Чапаева. За суткі да наступления новага, 1943-га года, падпольшчыкі ўступілі ў жорсткі бой са здраднікамі, якія па загаду фашыстаў імітыравалі “партызан. Тут, паміж вёскамі Мохра і Зялёнае Калена Іванаўскага раёна, загінулі першы сакратар Пінскіх падпольных абкама і гаркама ЛКСМБ Шая Беркавіч і наш зямляк Уладзімір Нямытаў. Паплечнікі прысвоілі яго імя партызанскаму атраду. Да жніўня 1943-га атрад дзейнічаў у складзе брыгады імя Молатава. На дзень злучэння з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі налічваў 190 партызан баявыя таварышы пахавалі героя ў лесе каля возера пад магутным дубам, на якім высеклі зорку. Дзякуючы гэтаму, летам 1957-га сябар Уладзіміра Нямытава адшукаў магілу. Астанкі патрыёта былі перапахаваны ў брацкую магілу ў вёсцы Малоткавічы 7 мая 1977 года рашэннем Пінскага гарвыканкама на будынку запалкавай фабрыкі ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб Уладзіміры Рыгоравічы Нямытаве. Імем героя названа вуліца ў Пінску. Дзіўныя пачуцці ахапілі мяне, калі пазнаёміўся з гэтымі звесткамі. Справа ў тым, што Малоткавічы — гэта мая малая радзіма. У чарговае наведванне падышоў да брацкай магілы. На мармуровай дошцы прачытаў імя патрыёта, які працаваў у калектыве лакаматыўнага дэпо, што і для мяне стаў родным з 1988-га. У чарговы раз пераканаўся ў неабходнасці стварэння музея гісторыі нашага прадпрыемства, якое багатае на значныя падзеі і паважаныя асобы. Не паспелі рэалізаваць гэту ідэю да 130-годдзя чыгуначнага вузла Лунінец, але будуць і новыя юбілеі. Хочацца спадзявацца, што агульнымі намаганнямі ў нас паявіцца сховішча народнай памяці чыгункі, дзякуючы якой Лунінец стаў горадам. Пакуль жа артыкул аб нашым славутым працаўніку перадаў у раённы краязнаўчы музей. Аляксандр Матор, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец http://www.lnc.by/2015/01/vulica-ў-pinsku-ў-gonar-luninchanina/ 14.01.2015 12:43 К списку новостей за 2015 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
|
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| МСКУ Любая информация! | stranger | Ищу/Предлагаю | 0 | 09.02.2012 08:46 |
| Ответить в этой теме Перейти в раздел этой темы Translate to English |
| Возможно вас заинтересует информация по следующим меткам (темам): |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|