|
|
#1 (ссылка) |
|
Banned
Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы:
не добавлял
Репутация: -28
|
Тема: Да самалёта — па рэйкахДа самалёта — па рэйках 31 октября Білет на праезд са сталіцы ў Нацыянальны аэрапорт будзе каштаваць 25 тысяч рублёў. Кошт праезду ад станцыі «Смалявічы» да прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» складзе 14,6 тысячы рублёў. Нагадаем, што ў лістападзе Беларуская чыгунка пачынае ў тэставым рэжыме эксплуатацыю сучасных дызель-цягнікоў у напрамку Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»: 7 лістапада будзе два рэйсы (час адпраўлення са станцыі «Мінск-Пасажырскі» — 16.30 і 20.25), а з 8 лістапада па гэтым маршруце будуць курсіраваць штодня пяць пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў. Першы будзе адпраўляцца з Мінска ў аэрапорт у 5.35, апошні — у 20.25, распавялі ў прэс-службе БЧ. У дарозе прадугледжаны адзін прыпынак — у Смалявічах. Гэтая станцыя стане своеасаблівым перасадачным вузлом для пасажыраў, што будуць ехаць у Нацыянальны аэрапорт з Оршы, Віцебска, Магілёва, Барысава, а таксама раённых цэнтраў, размешчаных па маршруце следавання рэгіянальных цягнікоў бізнес-класа Мінск — Орша — Мінск. Графік руху распрацаваны з улікам раскладу авіярэйсаў, тэхналогіі праходжання пасажырамі ўсіх неабходных працэдур у аэрапорце, а таксама прыбыцця цягнікоў у перасадачных зносінах паміж абласнымі цэнтрамі і Мінскам. Праезд непасрэдна да аэрапорта будзе ўключаць у сябе перавозку на аўтобусе ад прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Агульны час у дарозе з улікам перасадкі складзе каля 70 хвілін, з якіх 55-56 хвілін зойме пераезд на цягніку. Кошт праезду складзе 25 тысяч рублёў у адзін бок з улікам праезду на аўтобусе. Рэалізацыя білетаў да аэрапорта будзе весціся ва ўсіх пунктах афармлення праязных дакументаў, уключаючы плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. Праезд таксама можна будзе аплаціць непасрэдна ў цягніку ў білетных касіраў і праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, устаноўленыя ў аэрапорце. Дарэчы, дабрацца да Нацыянальнага аэрапорта можна таксама на аўтобусе з аўтавакзала «Цэнтральны» (кошт квіткоў ад 27 250 рублёў да 30 350 рублёў) або на таксі (кошт паездкі з цэнтра горада да аэрапорта можа даходзіць да 400 тысяч рублёў). У новых дызель-цягніках прадугледжаны 143 месцы для сядзення. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. У адным з вагонаў абсталяваная шматфункцыянальная зона для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама для пасажыраў з буйнагабарытным багажом. Сяргей Расолька Звязда http://zviazda.by/2014/10/59321.html 31.10.2014 К списку новостей за 2014 год Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
|
|
Цитировать 0 |
| Ответить в этой теме Перейти в раздел этой темы Translate to English |
| Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1) | |
|
|