СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Вернуться   СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть > Эксплуатация железных дорог, вагоны, контактная сеть, связь, коммерческая работа > Новости > Новости на сети дорог
Закладки ДневникиПоддержка Сообщество Комментарии к фото Сообщения за день
Ответить в этой теме   Перейти в раздел этой темы   Translate to English    
 
Translate to English В мои закладки Подписка на тему по электронной почте Отправить другу по электронной почте Опции темы Поиск в этой теме
Старый 01.10.2014, 16:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Даеш «зялёнае святло»! або Як малады спецыяліст кіруе жыццём станцыі


Даеш «зялёнае святло»! або Як малады спецыяліст кіруе жыццём станцыі


1 октября

Праца на чыгунцы не з лёгкіх. Рамантыкаў сюды вабіць перастук колаў і бясконцыя палотны рэек, што пранізваюць шырокія абшары. Кагосьці менш летуценнага — магутнасць цягнікоў і саставаў… А дзяжурны па станцыі Калядзічы Вадзім Кізянкоў выказваецца аб сваім выбары прафесіі ёміста і лаканічна: «Дзяжурны — гэта сэрца станцыі».

Уладар пуцей

— Нам трэба прапусціць па другім галоўным пуці электрацягнік, — седзячы за пультам кіравання станцыяй, — расказвае Вадзім. — Для гэтага неабходна стрэлачныя пераводы 6, 8, 14, 16 устанавіць па прамой, або па «плюсе».

«Плюс» і «мінус» на лексіцы чыгуначнікаў азначаюць становішча стрэлак, якія пераводзяць саставы з аднаго пуці на іншы. Дзяжурны націскае кнопкі на пульце, і перад ім высвечваецца ўвесь маршрут, які пройдзе электрычка.

— Цяпер я бачу, што маршрут пралягае па другім пуці. Значыць, магу адкрыць уваходны зялёны святлафор.

На пульце запальваецца зялёны агеньчык — шлях цягніку адкрыты.

Хлопец працуе па размеркаванні толькі год, але адчувае сябе настолькі ўпэўнена і спакойна (прынамсі, знешне), быццам бы ўсё яго жыццё дагэтуль было звязана з чыгункай.

— У маёй сям'і чыгуначнікаў не было, я першы, — папярэдзіўшы маё пытанне, усміхаецца Вадзім.

Калі прыйшоў час выбіраць будучую прафесію, спецыяльнасць «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту падалася яму найбольш цікавай. Хлопец вырашыў паспрабаваць свае сілы — і пакуль пра свой выбар не пашкадаваў.

— Я працую з многімі людзьмі, сачу за рухам цягнікоў, выконваю манеўровыя работы на станцыі. Праца аператыўная, напружаная, але мне падабаецца.

Сапраўды, зірнуўшы на пульт упраўлення станцыяй, за якім працуе дзяжурны, становіцца крыху страшнавата. Нават чалавек недасведчаны, які бачыць перад сабой толькі мноства лямпачак, пераключальнікаў і абазначэнняў, разумее, што гэты пульт рэгулюе ўвесь рух цягнікоў на ўчастку, таму адказнасць на дзяжурнага кладзецца неймаверная. Галоўная яго задача — арганізаваць бяспечны рух цягнікоў на станцыі і кіраваць манеўровымі брыгадамі (у іх уваходзяць машыніст, памочнік і спецыяліст па фарміраванні цягнікоў).

— Трэба весці мноства журналаў, дзе запісваюцца час прыбыцця і адпраўлення цягнікоў, дыспетчарскія загады. Бываюць і форс-мажорныя сітуацыі, але дзяжурны для таго тут і знаходзіцца, каб хутка іх вырашаць.

Даведацца пра ўзровень зарплаты Вадзіма ў нас так і не атрымалася. Хлопец толькі сціпла адзначыў, што для маладога спецыяліста яна добрая і не вельмі адрозніваецца ад заробку вопытных работнікаў.

На пытанне аб прадаўжэнні працы пасля размеркавання малады чалавек адказвае адназначна: застанецца на чыгунцы. Да таго ж у хлопца ўжо намеціўся кар'ерны рост: на станцыю Сцяпянка малады спецыяліст прыйшоў працаваць аператарам паста цэнтралізацыі, а сюды, на станцыю Калядзічы, ужо дзяжурным. «Не выключана, што калі вы завітаеце да нас праз год, то Вадзім тут ужо працаваць не будзе, бо зойме вышэйшую пасаду», — усміхаецца начальнік станцыі Аляксандр Маскалевіч, адзначаючы высокія прафесійныя здольнасці свайго падначаленага.

Хацеў стаць… татам


Па словах Вадзіма, «працаваць трэба пастаянна — не пасядзіш і не адпачнеш». Аднак ён адзначае, што графік работы зручны, ёсць шмат вольнага часу: працоўны дзень, два выхадныя і зноў на працу ўначы. Раней малады чалавек у вольны час любіў выбірацца ў кінатэатр, але цяпер на кіно часу ўжо не хапае. Справа ў тым, што, паступіўшы ва ўніверсітэт, хлопец знайшоў сваё каханне — аднакурсніцу, з якой на пятым курсе пабраўся шлюбам. Пасля вучобы маладых людзей размеркавалі працаваць на станцыю Сцяпянка. Пяць месяцаў таму ў іх нарадзілася дачушка. Менавіта з-за гэтай прыемнай акалічнасці ў маладых бацькоў амаль не застаецца вольнага часу. Але Вадзім не засмучаецца. Жартуе, што, паводле слоў яго маці, у дзяцінстве ён хацеў стаць… татам. А яшчэ Вадзім працягвае навучанне — сёлета ў снежні заканчвае магістратуру.

Пакуль год жылі ў Мінску, маладыя спецыялісты атрымлівалі даплату да заробку ў памеры 10 базавых велічынь на здым жылля. Цяпер жа сям'я Кізянковых атрымала жыллё ў інтэрнаце, які знаходзіцца літаральна праз чыгуначныя пуці ад месца працы Вадзіма. Мы не маглі не зазірнуць у госці.

…Зграбненькі свежапафарбаваны будынак. Вадзім праводзіць нас шырокім калідорам і адчыняе дзверы, за якімі бачым апранутую па-дамашняму дзяўчыну з валікам у руках — жонку Вадзіма Наташу. Дарэчы, у яе на чыгунцы працуюць бацькі, так што тут ужо можна казаць пра дынастыю. Невялічкі, пакуль што пусты, але светлы пакой, кухня і санвузел — месца не так шмат, затое яно — сваё. Вось толькі рамонт зрабіць засталося, і можна спраўляць наваселле.

На пытанне, ці не складана ў такім маладым узросце працаваць, вучыцца і будаваць сям'ю, Вадзім адказвае: «Не складана, бо ў гэтым і ёсць сэнс жыцця». Наталля таксама кажа, што асаблівых цяжкасцяў не адчувае. Праўда, рамонт прыносіць пэўныя нязручнасці: 

— Я з Брэсцкай вобласці. Адвезла дачку да бабулі, сама раніцай прыехала сюды, каб дапамагчы Вадзіму, увечары паеду назад, а заўтра, магчыма, зноў прыеду, — распавядае Наталля.

Але на падобныя цяжкасці маладыя глядзяць спакойна і з радасцю і гатоўнасцю «вагон» за «вагонам» фарміруюць «цягнік» свайго сямейнага жыцця.

Дзіяна СЕРАДЗЮК. Звязда
zviazda.by/2014/09/54409.html
25.09.2014 00:03

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
Ответить в этой теме   Перейти в раздел этой темы   Translate to English

Возможно вас заинтересует информация по следующим меткам (темам):
,


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.
Trackbacks are Вкл.
Pingbacks are Вкл.
Refbacks are Выкл.



Часовой пояс GMT +3, время: 11:06.

Яндекс.Метрика Справочник 
сцбист.ру сцбист.рф

СЦБИСТ (ранее назывался: Форум СЦБистов - Railway Automation Forum) - крупнейший сайт работников локомотивного хозяйства, движенцев, эсцебистов, путейцев, контактников, вагонников, связистов, проводников, работников ЦФТО, ИВЦ железных дорог, дистанций погрузочно-разгрузочных работ и других железнодорожников.
Связь с администрацией сайта: admin@scbist.com
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd.
Powered by NuWiki v1.3 RC1 Copyright ©2006-2007, NuHit, LLC Перевод: zCarot