СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Вернуться   СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть > Эксплуатация железных дорог, вагоны, контактная сеть, связь, коммерческая работа > Новости > Новости на сети дорог
Закладки ДневникиПоддержка Сообщество Комментарии к фото Сообщения за день
Ответить в этой теме    
 
В мои закладки Подписка на тему по электронной почте Отправить другу по электронной почте Опции темы Поиск в этой теме
Старый 18.12.2013, 16:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: У Рудзенску пасля рэканструкцыі адчыніў свае дзверы будынак вакзала


У Рудзенску пасля рэканструкцыі адчыніў свае дзверы будынак вакзала


18 декабря

Чыгуначнай станцыі “Рудзенск сёлета споўнілася 140 гадоў. Яна ўзнікла адначасова з будаўніцтвам Лібава-Роменскай чыгункі, якая прайшла па тэрыторыі Пухавіцкага раёна. У пасляваенны перыяд быў узведзены цяперашні будынак чыгуначнага вакзала.

Перыядычна праводзіўся яго касметычны рамонт. Але гэта не вырашала ўсе пытанні вакзала. Таму ў план рэканструкцыі станцыі “Рудзенск і была ўключана мадэрнізацыя вакзальнага будынка.

Будаўнікі БМП № 761 ААТ “Дарбудмантажтрэст, якія базіруюцца ў Магілёве і Асіповічах, пераканаўшыся, што фундамент і сцены знаходзяцца ў добрым стане, правялі цеплавую рэабілітацыю. Сцены ўцяплілі, патынкавалі, пафарбавалі. Вокны замянілі на шклопакеты, устанавілі новыя дзверы. Сістэму ацяплення падключылі да цеплавых сетак пасёлка, у якія цяпло паступае з ЦЭЦ-5, а за кошт кацельні павялічылі плошчу службовых памяшканняў.

— Для білетных касіраў (касы працуюць кругласутачна) значна палепшыліся ўмовы працы, — расказвае начальнік станцыі В.А. Долгая. — Размова вядзецца праз дынамік і запісваецца. Да таго ж устаноўлены і відэакамеры. І калі ўзнікне спрэчнае пытанне, яго лёгка праверыць і паправіць.

Калоны і групы дэкаратыўных кветак разбіваюць залу на ўтульныя зоны, у якіх можна адпачыць і пачакаць чарговую электрычку. А іх разам з цягнікамі гарадскіх ліній за няпоўныя суткі праходзіць праз станцыю на Мінск і Асіповічы 33 пары.

У дзень адкрыцця абноўленага вакзала будаўнікі яшчэ раз праверылі работу пад’ёмнікаў для пасажыраў-інвалідаў. Устаноўлены пад’ёмнікі побач з прыступкамі, якія вядуць у тунэль як з боку вакзала і рынка, так і з усіх платформаў. Вядома ж, як пры ўваходзе ў тунэль, так і на вакзал зроблены пандусы для бесперашкоднага перамяшчэння пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі. Зручней стала заходзіць у электрацягнік, паколькі платформы шырокія, узняты да ўзроўню першай прыступкі вагонаў.

— Дзякуючы тунэлю вырашана і праблема бяспечнага пераходу праз чыгунку не толькі пасажыраў, але і жыхароў гарадскога пасёлка Рудзенск, — гаворыць старшыня сельскага Савета В.В. Рагатка. — Засталося толькі вясной добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол.

Выконваючы абавязкі начальніка Мінскага аддзялення чыгункі В.В. Ціхановіч паведаміў, што таксама выкананы рамонт фасадаў, замена дахаў пасажырскіх будынкаў і павільёнаў, надворных пабудоў, устройства пешаходных сцяжынак, рамонт пасадачных платформ, замена апораў асвятлення і малых архітэктурных формаў на ўсіх станцыях і прыпыначных пунктах на ўчастку Мінск-Рудзенск, у тым ліку і ў Седчы, Зазерцы, Рыбцах, Раўнаполлі.

А яшчэ Віктар Вячаслававіч звярнуўся да работнікаў станцыі, усіх удзельнікаў урачыстасцей і жыхароў раёна з просьбай берагчы як абноўлены будынак вакзала, тунэль і платформы на станцыі, так і рухомы састаў чыгункі, якім карыстаюцца штодня, каб служылі яны і наступным пакаленням.
 

Браніслаў Яблонскі

Пухавіцкія навіны

http://www.gorka.by/?p=20304

17.12.2013

К списку новостей за 2013 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
Ответить в этой теме


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.
Trackbacks are Вкл.
Pingbacks are Вкл.
Refbacks are Выкл.



Часовой пояс GMT +3, время: 18:36.

Справочник 
сцбист.ру сцбист.рф

СЦБИСТ (ранее назывался: Форум СЦБистов - Railway Automation Forum) - крупнейший сайт работников локомотивного хозяйства, движенцев, эсцебистов, путейцев, контактников, вагонников, связистов, проводников, работников ЦФТО, ИВЦ железных дорог, дистанций погрузочно-разгрузочных работ и других железнодорожников.
Связь с администрацией сайта: admin@scbist.com
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34