![]() |
У Рудзенску пасля рэканструкцыі адчыніў свае дзверы будынак вакзала
У Рудзенску пасля рэканструкцыі адчыніў свае дзверы будынак вакзала 18 декабря Чыгуначнай станцыі “Рудзенск сёлета споўнілася 140 гадоў. Яна ўзнікла адначасова з будаўніцтвам Лібава-Роменскай чыгункі, якая прайшла па тэрыторыі Пухавіцкага раёна. У пасляваенны перыяд быў узведзены цяперашні будынак чыгуначнага вакзала. Перыядычна праводзіўся яго касметычны рамонт. Але гэта не вырашала ўсе пытанні вакзала. Таму ў план рэканструкцыі станцыі “Рудзенск і была ўключана мадэрнізацыя вакзальнага будынка. Будаўнікі БМП № 761 ААТ “Дарбудмантажтрэст, якія базіруюцца ў Магілёве і Асіповічах, пераканаўшыся, што фундамент і сцены знаходзяцца ў добрым стане, правялі цеплавую рэабілітацыю. Сцены ўцяплілі, патынкавалі, пафарбавалі. Вокны замянілі на шклопакеты, устанавілі новыя дзверы. Сістэму ацяплення падключылі да цеплавых сетак пасёлка, у якія цяпло паступае з ЦЭЦ-5, а за кошт кацельні павялічылі плошчу службовых памяшканняў. — Для білетных касіраў (касы працуюць кругласутачна) значна палепшыліся ўмовы працы, — расказвае начальнік станцыі В.А. Долгая. — Размова вядзецца праз дынамік і запісваецца. Да таго ж устаноўлены і відэакамеры. І калі ўзнікне спрэчнае пытанне, яго лёгка праверыць і паправіць. Калоны і групы дэкаратыўных кветак разбіваюць залу на ўтульныя зоны, у якіх можна адпачыць і пачакаць чарговую электрычку. А іх разам з цягнікамі гарадскіх ліній за няпоўныя суткі праходзіць праз станцыю на Мінск і Асіповічы 33 пары. У дзень адкрыцця абноўленага вакзала будаўнікі яшчэ раз праверылі работу пад’ёмнікаў для пасажыраў-інвалідаў. Устаноўлены пад’ёмнікі побач з прыступкамі, якія вядуць у тунэль як з боку вакзала і рынка, так і з усіх платформаў. Вядома ж, як пры ўваходзе ў тунэль, так і на вакзал зроблены пандусы для бесперашкоднага перамяшчэння пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі. Зручней стала заходзіць у электрацягнік, паколькі платформы шырокія, узняты да ўзроўню першай прыступкі вагонаў. — Дзякуючы тунэлю вырашана і праблема бяспечнага пераходу праз чыгунку не толькі пасажыраў, але і жыхароў гарадскога пасёлка Рудзенск, — гаворыць старшыня сельскага Савета В.В. Рагатка. — Засталося толькі вясной добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол. Выконваючы абавязкі начальніка Мінскага аддзялення чыгункі В.В. Ціхановіч паведаміў, што таксама выкананы рамонт фасадаў, замена дахаў пасажырскіх будынкаў і павільёнаў, надворных пабудоў, устройства пешаходных сцяжынак, рамонт пасадачных платформ, замена апораў асвятлення і малых архітэктурных формаў на ўсіх станцыях і прыпыначных пунктах на ўчастку Мінск-Рудзенск, у тым ліку і ў Седчы, Зазерцы, Рыбцах, Раўнаполлі. А яшчэ Віктар Вячаслававіч звярнуўся да работнікаў станцыі, усіх удзельнікаў урачыстасцей і жыхароў раёна з просьбай берагчы як абноўлены будынак вакзала, тунэль і платформы на станцыі, так і рухомы састаў чыгункі, якім карыстаюцца штодня, каб служылі яны і наступным пакаленням. Браніслаў Яблонскі Пухавіцкія навіны http://www.gorka.by/?p=20304 17.12.2013 К списку новостей за 2013 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 17:36. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot