Анлайн-стасункі з... вагона
4 августа
У цягніках Беларускай чыгункі з'явіцца бясплатны інтэрнэт. Кампанія Velcom забяспечыць доступ у яго па тэхналогіі Wi-Fi у двух новых цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Гомель.
Бясплатным інтэрнэтам пасажыры змогуць карыстацца на працягу ўсяго шляху ад Мінска да Гомеля пры любой хуткасці руху цягніка.
Як расказалі ў прэс-службе магістралі, Velcom і Беларуская чыгунка выкарыстоўвалі лепшы сусветны вопыт пабудовы бесправадных сетак на рухомым саставе.
Ва ўсіх вагонах устаноўлены кропкі доступу Wi-Fi, якія сыходзяцца ў адзіны маршрутызатар з SIM-картай. Цягнік падкпючаецца да інтэрнэту праз 3G-сетку ад Velcom, а трафік «раздае пасажырам» : дапамогай тэхнапогіі Wi-Fi.
Сяргей Расолька
Звязда
04.08.2016
К списку новостей за 2016 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги