На вакзале ў Гродне з'явіліся стэнды пра гісторыю чыгункі
14 декабря
Гарадзенскі чыгуначны вакзал адкрыў для наведвальнікаў выставу прысвечаную гісторыі будынка. У вялікім холе побач з касамі размясціліся фатаграфіі, звязаныя з гісторыяй станцыі і з вядомымі асобамі, якія ў розны час тут пабывалі.
Такім спосабам кіраўніцтва гарадзенскага вакзала хоча паказаць багатую гісторыю беларускай чыгункі.
На выставе можна ўбачыць, як выглядаў стары вакзал, знесены ў 1986 годзе. Таксама змантаваныя фота, якія нібыта адлюстроўваюць моманты прыбыцця ў Гродна цара Мікалая II і Уладзіміра Высоцкага. Паверхам вышэй у хуткім часе размесціцца яшчэ адна выстава, якая будзе прысвечана ўсёй трасе Санкт-Пецярбурга — Варшаўскай чыгункі. Стваральнікі паспрабуюць распавесці, а таксама паказаць унікальныя здымкі практычна на кожным этапе на шляху.
http://www.t-styl.info/by/119/city/15761/
Руслан Кулевіч
К списку новостей за 2015 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги