СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Это сообщение показано отдельно, перейти в тему, где размещено сообщение: [Новости БЧ] Узорна-паказальны машыніст
Старый 26.02.2015, 15:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,493
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 262 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Узорна-паказальны машыніст


Узорна-паказальны машыніст


26 февраля

Так назваў Сяргея Паўловіча начальнік лакаматыўнага дэпо ст. Круляўшчызна Уладзімір Батура i далей дадаў, што такія дысцыплінаваныя, адказныя, высокапрафесійныя paбoтнiкi, як ён — гэта залаты фонд арганізацыі. Сяргей з'яўляецца машыністам 2-га класа i водзіць пасажыркія цягнікі па маршруце Крулеўшчызна—Лынтупы, Крулеўшчызна—Друя. Гэта работа давяраецца толькі тым, хто дасягнуў вяршынь прафесійнага майстэрства, бо справа датычыцца бяспекі жыцця людзей.

Шлях у прафесію, якой ён сёння вельмі даражыць, быў доўгім. Адразу пасля заканчэння школы пайшоў вучыцца ў Ветрына, дзе набыў тры спецыяльнасці, якімі не перашкодзіць валодаць кожнаму мужчыну: вадзіцеля, трактарыста, слесара. Служыў у дэсантных войсках, дзе загартаваў характар i ўмацаваў здароўе. За паўтара года настолькі прывык да ваеннай формы i прызвычаўся жыць па распарадку, што пасля дэмабілізацыі салдацкае адзенне змяніў на стралка ваенізаванай аховы. Але хутка засмуткаваў, рукам не хапала работы. Змены здаваліся бясконцымі i нават стамлялі. Пайсці ў машыністы прыняў рашэнне сам, хаця разумеў, што да гэтага шлях не блізкi. Вучыўся ў Гомелі на падрыхтоўчых курсах. Затым 5 год працаваў памочнікам машыніста i адначасова вучыўся ў Гомельскім чыгуначным каледжы. Пасля яго заканчэння Сяргея адразу прызначылі машыністам. Спачатку перавозіў грузы, а тры гады таму яму даверылі пасажырскія цягнікі. Разам з ім на чыгунцы працуе жонка, а сыны ганарацца татам-машыністам.

Родныя вытокі

21.02.2015

К списку новостей за 2015 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению  
 

Яндекс.Метрика