СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Это сообщение показано отдельно, перейти в тему, где размещено сообщение: [Новости БЧ] У дарогу са скідкай
Старый 12.02.2015, 16:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,493
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: У дарогу са скідкай


У дарогу са скідкай


12 февраля

Беларуская чыгунка знізіла тарыфы на праезд пасажыраў у напрамку Расіі. Зэканоміць да 30% на білетах можна ўжо з 10 лютага і да канца 2015 года. Ці карыстаецца попытам падобная акцыя, даведалася карэспандэнт «Р».

Ля кас вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі натоўпу і вялікіх чэргаў няма. Супрацоўнікі не здзіўлены — буднія дні, горад працуе. Нарэшце, білет на цягнік можна набыць не выходзячы з дому — па інтэрнэце. Але пакупнікі ўсё ж падцягваюцца.

— Вунь, глядзіце, калі не верыце, — пажылая жанчына прасоўвае ў акенца касіру газетную публікацыю пра зніжэнне коштаў БЧ.

Бабулька просіць білет да Смаленска. Ехаць з дзвюма перасадкамі на электрычках Ірына Міхайлаўна не можа — здароўе ўжо не тое. Дарагі білет на камфартабельны цягнік таксама быў не па кішэні, а зараз са скідкай на плацкартны білет, спадзяецца, хопіць грошай.

— Мне зручна на той цягнік, што ноччу. Каб а сёмай раніцы ў Смаленску ўжо быць, — просіць Ірына Міхайлаўна.

— Цэны паніжаны толькі на цягнікі беларуска-расійскага напрамку, — тлумачыць касір. — Гэта значыць, напрыклад, на цягнік Варшава Заходня — Масква Беларуская білет па-ранейшаму застанецца ўмоўна дарагім.

Дарэчы, цяпер з’ездзіць, напрыклад, у Маскву ў плацкартным вагоне абыдзецца прыкладна ў 500 тысяч рублёў замест 800. Купэ па гэтым жа маршруце каштуе каля мільёна рублёў, CВ — два мільёны.

Ірына Міхайлаўна ўсё ж выбрала зручны і недарагі цягнік да Смаленска. І скідку між тым атрымала значна большую — каля 50 працэнтаў.

— Агучаныя зніжаныя цэны не ўлічваюць дадатковыя скідкі і тарыфныя планы, — удакладняе Андрэй Кашко, першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ. — Яны залежаць і ад месцаў размяшчэння пасажыраў у салоне, ад праезду, да прыкладу, туды і назад. Істотна знізіцца кошт і пры своечасовай куплі праязнога дакумента.

Так, калі набыць білет ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка, вы заплаціце на 15% менш. На 10% кошт праезду знізіцца пры ўмове продажу білета ад 30 да 21 сутак да адпраўлення.

— Самыя папулярныя напрамкі, вядома, Масква і Санкт-Пецярбург, — кажа начальнік вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі Уладзімір Грыгаровіч. — У асноўным людзі бяруць білет у плацкарт. Раней папулярныя бюджэтныя агульныя месцы ў вагоне зараз попытам не карыстаюцца: навошта ж ехаць седзячы, калі цяпер за тыя ж грошы можна камфортна адпачыць падчас паездкі.

Юлия Попко

Рэспубліка

http://respublika.sb.by/obshchestvo-27/article/u-darogu-sa-sk-dkay.html

12.02.2015

К списку новостей за 2015 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению  
 

Яндекс.Метрика