СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Это сообщение показано отдельно, перейти в тему, где размещено сообщение: [Новости БЧ] Заслужаная перамога асіповіцкіх чыгуначнікаў
Старый 06.02.2015, 16:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Заслужаная перамога асіповіцкіх чыгуначнікаў


Заслужаная перамога асіповіцкіх чыгуначнікаў


6 февраля

На вакзале станцыі Асіповічы працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Пацвярджэнне — вынік спаборніцтваў, якія нядаўна прайшлі ў пасажырскай гаспадарцы чыгуначнай магістралі. Сярод прадстаўнікоў шасці аддзяленняў дарогі асіпаўчане занялі годнае месца: званне лепшых у сваёй прафесіі і тры «золата» заваявалі дзяжурны памочнік начальніка вакзала Святлана Доўнар, білетны касір па афармленні праязных дакументаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі Наталля Ахрамук і багажны касір Алена Крундзікава.

- Перамога — гэта заўсёды прыемна, асабліва калі ішоў да яе доўга, — распавядае Алена, якая ўдзельнічала ў спаборніцтве ўжо ў трэці раз. — Касірам багажным — менавіта так правільна завецца пасада — пачала працаваць у 2008 годзе, і праз два гады атрымала першую прафесійную ўзнагароду: на конкурсе работнікаў пасажырскай гаспадаркі Магілёўскага аддзялення ў сваёй намінацыі заняла першае месца. Лепшай у аддзяленні станавілася яшчэ двойчы, а вось перамогу на спаборніцтвах у сталіцы заваявала толькі цяпер. Менавіта заваявала, бо спаборнічаць прыйшлося з прыёмаздатчыкамі, чый круг абавязкаў шырэй, чым у касіраў багажных, і некаторыя асаблівасці іх працы ведаю толькі ў тэорыі. Але, як гаворыцца, хто працуе, таму і шанцуе: каб падрыхтавацца да падобнага конкурсу сапраўды трэба старанна працаваць, бо дакументацыі шмат і ўсю яе трэба ведаць дасканала. Вельмі ўдзячная за дапамогу і падтрымку загадчыку білетных кас Галіне Камейка, за плячыма якой не толькі вялікі вопыт работы, але і дзве перамогі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Яна і прафесійнымі ведамі дзялілася, і, што не менш важна, дапамагла псіхалагічна правільна «настроіцца на конкурс. Намаганні, памножаныя на вопыт, і далі вынік. Вядома, адчуваю гонар за ўсіх прадстаўнікоў вакзала станцыі Асіповічы. І лічу наша «золата заслужаным.

На жаль, хутчэй за ўсё, гэта быў мой апошні конкурс у якасці касіра багажнага: навукова-тэхнічны прагрэс у пасажырскай гаспадарцы на месцы таксама не стаіць, і ў бліжэйшай будучыні працэс абслугоўвання пасажыраў будзе амаль цалкам аўтаматызаваны. Напрыклад, ужо з красавіка свае «корзины, картины, картонки пасажыры будуць давяраць не багажнаму аддзяленню, а аўтаматычным камерам захоўвання. Але і калі касіраў багажных на нашым вакзале больш не будзе, з магістраллю расставацца не збіраюся: у дадатак да дыплома Гомельскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту вучуся па спецыяльнасці аператара ПЭВМ. Хто ведае, можа на наступным конкурсе давядзецца паспаборнічаць з калегамі за званне лепшай ужо ў новай якасці?

Елена Леплянина-Кубарь

http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2015/02/zasluzhanaya-peramoga-asipovitskih-chyigunachnikau/

05.02.2015 16:33

К списку новостей за 2015 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению  
 

Яндекс.Метрика