Дадатковыя цягнікі ў святочныя дні
3 декабря
Больш за 70 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні калядных і навагодніх свят.
У першую чаргу гэта датычыцца найбольш запатрабаваных напрамкаў: Мінск — Брэст — Мінск, Мінск — Гомель — Мінск і Мінск — Віцебск — Мінск. У святочны перыяд дадатковыя цягнікі таксама звяжуць паміж сабой Віцебск і Магілёў, Мінск і Полацк, Мінск і Пінск, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Паколькі максімальны пасажырапаток чакаецца 24–25 і 30–31 снежня, большасць прызначаных дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць менавіта ў гэтыя дні. Акрамя таго, у саставы цягнікоў міжрэгіянальных ліній, што ўжо курсіруюць па вышэйназваных маршрутах, уключаюцца дадатковыя вагоны.
Сяргей Расолька
Звязда
http://zviazda.by/2014/12/62846.html
02.12.2014
К списку новостей за 2014 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги