СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Показать сообщение отдельно
Старый 03.12.2014, 15:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Чыгуначнікі дапамаглі затрымаць рэцыдывіста


Чыгуначнікі дапамаглі затрымаць рэцыдывіста


3 декабря

Злачынцы не грэбуюць зарабляць нават на бяспецы людзей. Сігнал аб тым, што на ўчастку дарогі Мірадзіна — Бабруйск знята некалькі тросаў ад дросельных перамычак, паступіў ад супрацоўнікаў станцыі Мірадзіна. Пільнасць праявілі начальнік станцыі Аляксандр Сойка разам са сваімі калегамі.

— Непрыветны малады чалавек трапіў мне на вочы якраз у той момант, калі я ехаў дадому на веласіпедзе ўздоўж чыгуначнай дарогі, — расказаў Аляксандр Сойка. — Я спытаўся, куды ён ідзе і чаму не хоча пачакаць электрычку. Але ён быў не вельмі гаваркім. І калі праз некалькі хвілін пазваніў дзяжурны і паведаміў аб здарэнні, я чамусьці адразу ж падумаў пра гэтага чалавека.

Пра яго чыгуначнікі аператыўна папярэдзілі супрацоўнікаў Бабруйскага АУС на транспарце. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы за падобныя злачынствы 31-гадовы жыхар Бабруйска.

За актыўную грамадзянскую пазіцыю і дапамогу органам унутраных спраў у раскрыцці злачынства Аляксандру Сойку аб’яўлена падзяка і ўручана грашовая прэмія.

Нэлі Зігуля

Звязда

http://zviazda.by/2014/12/62847.html

02.12.2014

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению