Едзеш у Клайпеду? Ёсць зніжка
20 ноября
Пасажырам цягнікоў у зносінах Мінск — Вільнюс прадастаўляецца зніжка ў 10 працэнтаў пры аплаце праезду чыгуначным транспартам у Клайпеду.
Такое стала магчымым дзякуючы двухбаковым дамоўленасцям паміж чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі і Літвы. Каб атрымаць вышэйназваную зніжку, пасажыру, які здзяйсняе паездку па маршруце Мінск — Вільнюс, неабходна захаваць свой білет, патлумачылі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Пры прад'яўленні яго ў касах Літоўскай чыгункі і аплаце праезду ў Клайпеду з перасадкай на станцыі Вільнюс і даецца зніжка.
Сяргей Расолька
Звязда
http://zviazda.by/2014/11/61516.html
20.11.2014
К списку новостей за 2014 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги