Маршрут узгадні з раскладам
5 ноября
Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі агучыла парадак курсіравання цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа 6-9 лістапада.
Так, на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Барысаў — Орша, Мінск — Баранавічы — Брэст, Мінск — Асіповічы — Бабруйск — Жлобін 6 лістапада цягнікі будуць хадзіць як па пятніцах, 7-8 лістапада — як па рабочых днях, а 9 лістапада — як па нядзелях. На ўчастках Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Круляўшчызна, Полацк, Маладзечна — Ліда 6 лістапада цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа будуць курсіраваць па раскладзе рабочага дня, а 7-9 лістапада — па раскладзе выхаднога дня. На ўчастку Орша — Лепель 6-8 лістапада цягнікі будуць перавозіць пасажыраў па раскладзе рабочага дня.
Таксама ў гэтыя дні прызначаюцца дадатковыя цягнікі. 6 лістапада ў раскладзе з’явяцца наступныя: Мінск — Аляхновічы — Мінск адпраўленнем з «Мінск-Паўночнага» ў 15.19, са станцыі Аляхновічы — у 16.52. Гэты ж цягнік будзе адпраўляцца яшчэ ў 16.12 (з Аляхновічаў — у 19.02). У раскладзе з’явіцца і дадатковы цягнік Мінск — Стоўбцы — Мінск адпраўленнем з «Інстытута культуры» ў 16.35, са Стоўбцаў — 19.22. 7-8 лістапада да паслуг пасажыраў дадатковыя цягнікі: Мінск — Аляхновічы — Мінск адпраўленнем з «Мінск-Паўночнага» ў 9.16, з Аляхновічаў — у 11.09; Мінск — Стоўбцы — Мінск адпраўленнем з «Інстытута культуры» ў 7.39, са Стоўбцаў — у 13.02; Мінск — Талька — Мінск, які адправіцца з «Мінск-Пасажырскага» ў 10.06, са станцыі Талька — у 12.57.
7-8 лістапада дадаткова прызначаецца цягнік Маладзечна — Параф’янаў — Маладзечна адпраўленнем з Маладзечна ў 7.38, са станцыі Параф’янаў — у 9.58. 9 лістапада ў раскладзе з’явіцца і дадатковы цягнік Орша — Лепель — Орша адпраўленнем са станцыі «Орша-Цэнтральная» ў 13.41, са станцыі Лепель — у 18.15.
Сяргей Расолька
Звязда
http://zviazda.by/2014/11/59883.html
05.11.2014
К списку новостей за 2014 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги