Сімферопаль па-ранейшаму ў «зоне доступу»
12 августа
Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка падоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнік N° 100/99 Мінск — Сімферопаль да 15 верасня. Ён будзе адкрыты ў бліжэйшы час, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Да вышэйназванай даты цягнік № 100/99 Мінск — Сімферопаль будзе курсіраваць штодзённа згодна з дзейным графікам. Час яго адыходу ад станцыі Мінск-Пасажырскі — 7.45, прыбыцця на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі — 13.05 наступнага дня. У зваротным кірунку цягнік адпраўляецца з Сімферопаля ў 19.20, прыбывае ў Мінск у 23.17 наступнага дня. У састаў цягніка ўключаны бесперасадачныя вагоны Брэст — Сімферопаль, Віцебск — Сімферопапь, Магілёў — Сімферопаль, Гродна — Сімферопаль. Што датычыцца цягнікоў № 160/159 Мінск — Еўпаторыя і № 486/485 Баранавічы — Феадосія, дык, як мы паведамлялі раней, іх рух у цяперашнім графіку ўзгоднены да канца жніўня.
Сяргей Расолька
Звязда
12.08.2014
К списку новостей за 2014 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги