На Украіне цягнікі будуць спыняцца не на ўсіх станцыях
13 мая
У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны, з 10 мая адмяняюцца асобныя прыпынкі міжнародных транзитных пасажырскіх цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Украіны, у тым ліку і ў Крым.
Згодна з інфармацыяй прэс-цэнтра Беларускай чыгункі, для цягніка № 100/99 Мінск—Сімферопаль выключаецца пасадка і высадка пасажыраў на станцыях: Харобічы, Гародня, Камка, Шчорс, Мена, Бахмач, Канатоп, Пуцейская, Пуціўль, Варажба, Смародзіна, Паўлаград-1, Сінельнікава, Новааляксееўка, Мелітопаль. Дпя цягнікоў № 302/301 Мінск —Адлер, № 356/355 Мінск—Мінеральныя Воды, № 390/389 Мінск — Анапа не будзе пасадкі і высадкі пасажыраў на станцыях: Харобічы, Гародня, Шчорс, Мена, Бахмач-Пасажырскі, Канатоп, Пуціўль, Варажба, Смародзіна, Кірыкоўка, Багадухаў, Ізюм, Красны Ліман, Арцёмаўск-2, Нікітаўка, Горлаўка.
Для цягніка № 393/394 Полацк — Сімферопаль выключаецца пасадка і высадка пасажыраў на станцыях: Харобічы, Гародня, Шчорс, Нізкаўка, Мена, Дачка, Бахмач-Пасажырскі, Талалаеўка, Ромны, Сула, Рамадан, Харол, Вясёлы Падол, Вербкі, Крамянчуг, Карыстаўка, Куцоўка.
Для бесперасадачных вагонаў Мінск — Кішынёў (цягнік № 61/62 Санкт-Пецярбург—Кішынёў фарміравання Малдаўскай чыгункі) выключаюцца пасадка і высадка пасажыраў на станцыях: Оўруч, Карасцень, Жытомір, Бярдзічаў, Ізраілаўка, Мыткі.
У сувязі з вышэй выкладзенымі зменамі продажу праязных білетаў да названых станцый не будзе. Пасажыры, якія раней набылі іх, могуць звяртацца ў чыгуначныя касы.
Яшчэ чыгуначнікі звяртаюць увагу на неабходнасць планаваць паездкі з улікам змяненняў у руху цягнікоў у зносінах з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.
Сяргей Расолька
Звязда
13.05.2014
К списку новостей за 2014 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги