СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Это сообщение показано отдельно, перейти в тему, где размещено сообщение: [Новости БЧ] Каб лепш працавалася
Старый 18.04.2014, 00:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,489
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Каб лепш працавалася


Каб лепш працавалася


17 апреля

Віцебскім аддзяленнем Беларускай чыгункі для беларускіх СМІ быў арганізаваны прэс-тур, прысвечаны рэканструкцыі Полацкага вагоннага дэпо — асноўнай базы Беларускай чыгункі па дэпаўскім рамонце чатырохвосных цыстэрн для перавозкі небяспечных грузаў.

Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт тэхналагічнага абсталявання ў Полацкім вагонным дэпо ажыццяўляецца ў адпаведнасці з ТНПА па графіку планава-папераджальнага рамонту. На працягу года праводзіцца каля 180 аглядаў, 30 малых і 4 сярэдніх рамонтаў. Акрамя таго, выконваецца сезоннае тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, якое працуе на адкрытым паветры.

Правядзенне своечасовага технічнага абслугоўвання і рамонту тэхналагічнага абсталявання дазваляе забяспечыць яго пастаянную працаздольнасць з захаваннем адпаведных пашпартных тэхнічных характарыстык.

Рэканструкцыя дэпо вядзецца з 2007 года. У мінулым годзе завершаны работы на трэцім пускавым комплексе, у склад якога увайшлі механічны цэх з рамонтнай пляцоўкай, на якой усталяваны маставы кран, а таксама сталовая. Кошт асноўных фондаў, прынятых у эксплуатацыю, склаў 18,5 мільярда рублёў. Менавіта гэтыя аб'екты наведалі прадстаунікі СМІ.

У механічным цэху арганізаваны працоўныя месцы для работнікаў рамонтна-механіч-нага і энергасілавога участкаў, інструментальнае аддзяленне, размешчана абсталяванне, неабходнае для правядзення работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце тэхналагічнага і энергасілавога абсталявання. Увод у эксплуатацыю абноуленага механічнага цэха дазволіў палепшыць умовы аховы працы і санітарна-бытавыя ўмовы для 33 работнкаў. Прасторныя памяшканні, плошча якіх павялічылася больш чым у тры разы — з 136,8 м2 да 505,2 м2, — дазволілі размясцщь абсталяванне участкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных актаў па ахове працы. Пры гэтым паменшылася загружанасць памяшканняў абсталяваннем і значна знізіўся ўзровень вытворчага шуму. Павялічаны светлавыя праёмы памяшканняў, што дазволіла забяспечыць у дзённы час асветленасць працоўных месцаў без выкарыстання электраэнергіі. У прасторных кладоўках можна захоўваць як запасныя часткі, так і скамплектаваныя вузлы абсталявання.

У слясарным аддзяленні перасоўванне буйнагабарытных і цяжкіх дэталяў механізавана устаноўкай кран-бэлькі. У цэху ўстаноўлена новае абсталяванне, у тым ліку універсальна-фрэзерны станок МТ 200 і заточны станок ВЗ-818. Тэхнічныя характарыстыкі гэтага абсталявання адказваюць сучасным патрабаванням па дакладнасці і бяспецы выканання работ.

Журналісты пабывалі і ў сталовай вагоннага дэпо. Яна адкрылася ў снежні 2013 года. Тут абсталявана дзве залы: абедзенная на 50 месцаў (124 м2) і зала дыетычнага харчавання на 20 месцаў (42 м2). Меню штодня выкладваецца на сайце аддзялення і вывешваецца на прахадной дэпо. Вытворчыя памяшканні сталовай абсталяваны эфектыўнай вентыляцыяй, а залы — сістэмамі кандыцыянавання паветра. Практычна цалкам абнавілася халадзільнае, тэхналагічнае і гандлёвае абсталяванне. У сярэднім сталовую наведваюць каля 200 чалавек за дзень.

Зусім нядаўна, у сакавку 2014 года, сталовая пачала гатаваць гарачыя абеды з ужываннем тэхналогіі «шокавага» ахаладжэння для структурных падраздзяленняў Полацкага чыгуначнага вузла.

Удзельнікі прэс-тура таксама наведалі вагоназборачны цэх дэпо.

У маі 2014 года у дэпо плануюць увод у эксплуатацыю чацвёртага пускавога комплексу аб'екта, у склад якога уваходзяць кампрэсарная, эксперыментальнае аддзяленне рамонтна-механічнага ўчастка, падсобна-нарыхтоўчае аддзяленне ўчастка па абслугоуванні будынкаў і збудаванняў. Зараз праводзяцца работы і на такіх аб'ектах, як аддзяленне аутаматна-нарыхтоўчага цэха з лабараторыяй неразбуральнага кантролю, бытавыя памяшканні для работнікау ВТА, кампрэсарная.

Убачаныя вынікі ўжо праведзенай працы не пакідаюць сумнення — палачане дастойна выканаюць пастаўленыя задачы.

Ігар Палынскі

Полацкі веснік

11.04.2014

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению  
 

Яндекс.Метрика