СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Показать сообщение отдельно
Старый 19.02.2014, 04:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,487
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Чыгунка па агульных правілах


Чыгунка па агульных правілах


18 февраля

У Палаце прадстаўнікоў рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях чыгуначнага транспарту». За яго падрыхтоўку адказны дэпутат Аляксандр Удодаў, які на працягу дваццаці гадоў узначальваў Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Аляксандр Пятровіч, выбраны ад Калінкавіцкай выбарчай акругі № 41, з’яўляецца членам пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

— Праект закона распрацаваны з мэтай прывядзення Закона «Аб чыгуначным транспарце» ў адпаведнасць з міжнароднымі дагаворамі, у прыватнасці, Пагадненнем аб рэгуляванні доступу да паслуг чыгуначнага транспарту (уключаючы асновы тарыфнай палітыкі), Тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза, а таксама Указамі Прэзідэнта, звязанымі з удасканаленнем работы чыгункі, — адзначае Аляксандр Удодаў. — Частка нормаў закона ўдасканалена з улікам практыкі іх прымянення.

Новы закон аб чыгуначным транспарце будзе прымацца ў першым чытанні ў маі гэтага года. Да канца года ён павінен прайсці другое чытанне і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2015 года. Такім чынам будзе забяспечана роўнасць патрабаванняў да перавозчыкаў усіх дзяржаў Мытнага саюза, а таксама да адпаведнага тэхнічнага стану інфраструктуры чыгункі, адзіная тарыфная палітыка ў сферы паслуг і гэтак далей. Да гэтага часу будуць канчаткова адкарэктаваны пэўныя тэрміны, такія, напрыклад, як «чыгуначная станцыя», «чыгуначныя пуці»… У Беларусі, Казахстане і Расіі фармуліроўкі гэтых паняццяў былі рознымі, цяпер іх уніфікавалі.

— Шмат увагі ў законапраекце надаецца бяспецы руху. Патрабаванні становяцца больш жорсткімі, у тым ліку гэта тычыцца забеспячэння медабслугоўваннем людзей, якія працуюць у зоне павышанай небяспекі. Больш жорсткія патрабаванні да супрацоўнікаў — гэта яшчэ і стымул падтрымліваць сваю фізічную форму. Што тычыцца тэхнікі, сёння на беларускай чыгунцы забяспечаны пільны кантроль за работай любой электронікі. Але ж і людзі павінны больш адказна адносіцца да гэтай зоны павышанай небяспекі. Быў выпадак, калі рыбаку спатрэбіўся грузік, і ён не знайшоў нічога лепшага, чым… выкруціць балты з рэек на чыгунцы. На шчасце, здарэнне не стала падставай для няшчаснага выпадку, на сітуацыю адразу ж неадкладна адрэагаваў дыспетчар. Але ж калі грамадзяніна знайшлі, яго не змаглі пакараць — бо нічога ж не здарылася, а матэрыяльныя страты нікчэмныя. Я лічу, што такое хуліганства трэба прыраўноўваць да замаху на тэракт, бо ствараецца аварыйная сітуацыя, якая можа пацягнуць чалавечыя ахвяры. Мне здаецца, павінна стаць больш жорсткім і пакаранне за пераезд чыгункі на забараняльны сігнал святлафора — аж да пазбаўлення правоў на кіраванне аўтамабілем. Але ж гэта можна вырашыць ужо ў межах іншых законаў. Нам ёсць яшчэ над чым працаваць, — сказаў Аляксандр Удодаў.

Дададзім, што прыняцце новага закона не пацягне за сабой дадатковых расходаў з рэспубліканскага бюджэту.

Ірына Асташкевіч

 

http://zviazda.by/2014/02/32511.html

18.02.2014

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
 Нажмите здесь, чтобы написать комментарий к этому сообщению