Выявілі лепшых!
8 января
Падведзены вынікі конкурсу на лепшае навагодняе і каляднае аздабленне будынкаў і тэрыторый арганізацый раёна. Заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча атрымалі:
— па I групе (прадпрыемствы прамысловасці, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі):
1 месца — вытворчы цэх «Асіповіцкі" ААТ «Бабушкина крынка» (кіраўнік — Таццяна Жорава),
2 месца — УКП ЖКГ (Дзмітрый Кулакоўскі),
3 месца — падзялілі ДУКВП «Водаканал (Iгар Трацяк) і завод жалезабетонных канструкцый (Уладзімір Юкоўскі);
— па II групе (прадпрыемствы гандлю і паслуг) адпаведна:
1 месца — Гандлёвы цэнтр «Сити-Молл (Вольга Каханоўская),
2 месца — Гасцініца «Асіповічы (Людміла Чаропка),
3 месца — Чыгуначны вакзал станцыі Асіповічы (Яўген Селівончык);
— па III групе (установы сацыяльнай сферы):
1 месца — Раённы Цэнтр культуры (Мікалай Самусевіч),
2 месца — Раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (Наталля Пракопчык),
3 месца — Дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж (Ганна Тур).
http://www.gzt-akray.by/2014/01/vyyavili-lepshyx/
08.01.2014 09:32
К списку новостей за 2014 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги