Зручна і эканомна
2 августа
1 жніўня адчыніла дзверы для пасажыраў зала чакання Гродзенскага чыгуначнага вакзала, які пасля рэканструкцыі будзе адным з самых сучасных у краіне.
Для зручнасці пасажыраў — камфортная мэбля, новае інфармацыйнае табло ў зале чакання, інтэрнэт-кавярня, канферэнц-зала, гасцініца на 27 месцаў, ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сучаснае абсталяванне ўстаноўлена ў касавай зале, а таксама для службаў пагранічнага і мытнага кантролю. Пры гэтым у будынку задзейнічаны тэхналогіі энергазберажэння і альтэрнатыўнай энергетыкі — у прыватнасці, сістэма рэкуперацыі цяпла, сонечныя батарэі на даху.
Барыс Пракопчык
http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=114989&idate=2013-08-02
02.08.2013
К списку новостей за 2013 год
Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги