СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть

СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть (https://scbist.com/)
-   Новости на сети дорог (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/)
-   -   [Новости БЧ] У прыярытэце чыгункі — інфраструктура (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/47199-u-pryyarytece-chygunk-nfrastruktura.html)

Анонимный 09.08.2016 17:04

У прыярытэце чыгункі — інфраструктура
 
У прыярытэце чыгункі — інфраструктура


9 августа

Новы пяцігадовы план развіцця Беларускай чыгункі прадугледжвае электрыфікацыю новых участкаў і аўтаматызацыю кіравання.

Як расказаў начальнік службы тэхнічнай палітыкі і інвестыцый Беларускай чыгункі Андрэй Алейнік, калі ў 2011-2015 гадах айчынны перавозчык аддаваў прыярытэт абнаўленню рухомага саставу, то цяпер прадпрыемства зробіць стаўку на развіццё інфраструктуры. У прыватнасці, з'явяцца новыя электрыфікаваныя ўчасткі Маладзечна — Гудагай і Жлобін — Калінкавічы. Участак чыгункі да Гудагая будзе электрыфікаваны і літоўскімі калегамі са свайго боку мяжы.

Акрамя таго, працягнецца стварэнне цэнтра кіравання перевозкам!, які дазволіць значна скараціць штат і павысіць бяспеку транспарціроўкі. Не спыніцца і рэалізацыя новага фармату пасажырскіх перавозак, у прыватнасці, электрапаязды «Гарадскіх ліній» звяжуць Мінск з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Фаніпалем.

Зрэшты, развіццё інфраструктуры не выключав магчымасці абнаўлення рухомага саставу. Плануецца працягваць практыку закупкі беларуска-кітайскіх электравозаў новага тыпу БКГ2, электрацягнікоў кампаніі Stadler Rail AG, дызель-цягнікоў. Агулам на развіццё Беларускай чыгункі ў 2016—2020 гадах запланавана зрасходаваць каля 14 трыльёнаў недэнамінаваных рублёў.

«Галоўныя тэндэнцыі развіцця чыгункі цяпер — гэта павелічэнне хуткасцяў і замена саставаў, — расказаў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Кашко. — Наша мэта — наладзіць хуткасныя перавозкі ад сталіцы да абласных гарадоў. Прыклад — запушчаны днямі сямівагонны цягнік кампаніі Stadler, які дастаўляе пасажыраў з Гомеля ў Мінск за 2 гадзіны 59 хвілін. Праз два тыдні адбудзецца замена другога цягніка па гэтым маршруце».

Што датычыцца пытання цэнаўтварэння на пасажырскія перавозкі, то фарміраваннем кошту квіткоў займаецца Міністэрства фінансаў. Аднак, як адзначаюць у Беларускай чыгунцы, усе тарыфы застаюцца стратнымі, вядзецца работа па аптымізацыі расходаў.

Датычна грузавых перавозак найбольш перспектыўным напрамкам для Беларусі першы намеснік начальніка службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай чыгункі Аляксандр Яўсюк назваў кітайскі. За першае паўгод дзе аб'ём кантэйнерных перавозак у гэтым напрамку павялічыўся ў два з паловай разы. Такі рост мае вялікае значэнне на фоне падзення тавараабароту паміж Расіяй і Еўропай (РФ забяспечвае больш за 90 працэнтаў транзіту айчыннай чыгункі).

«Мы ўдзельнічаем у будаўніцтве эканамічнага пояса новага Шаўковага шляху, — зазначыў Аляксандр Яўсюк. — Частка кітайскіх экспарцёраў, якія вырабляюць тавары з высокай прыбавачнай вартасцю, што маюць невялікі жыццёвы цыкл, хоча скараціць час дастаўкі сваёй прадукцыі ў Еўропу. Калі па моры час транспарціроўкі складае 40—60 сутак, то па чыгунцы — ад 15 да 20. Асабліва гэта актуальна для ўнутрыкантынентальных гарадоў Кітая».

Яраслаў Лыскавец

Звязда

09.08.2016

К списку новостей за 2016 год
http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif




Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги


Часовой пояс GMT +3, время: 04:08.

Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot