![]() |
Наклікаць электронны — білет
Наклікаць электронны — білет 18 декабря На сайце Беларускай чыгункі poezd. rw.by з'явілася шмат новаўвядзенняў. Самае заўважнае — абноўлены інтэрфэйс рэсурсу. Магчымасцей атрымліваць інфармацыю аб раскладзе цягнікоў стала больш, ды і форма бланка электроннага праязнога дакумента змянілася. - Зараз у кожнага набытага праз інтэрнэт білета будзе ўласны 14-значны нумар, — паведамляюць у прэс-службе БЧ. — Пасля аплаты электроннага праязнога дакумента фарміруецца яго бланк, у якім пазначаны цяпер ужо два нумары — і заказу, і самога білета. Такім чынам, у чалавека з'яўляецца больш спосабаў кіраваць білетамі. Зможа ён, напрыклад. выконваць або адмяняць электронную рэгістрацыю ў асабістым кабінеце як адначасова для ўсіх пазначаных у заказе праязных дакументаў, так і асобна для кожнага з іх. Пры гэтым час, да якога атрымаецца адмяніць электронную рэгістрацыю, будзе пазначаны ў бланку білета. Сярод новых функцый асабістага кабінета і магчымасць зрабіць новы заказ на аснове ўжо выкананага. Акрамя таго, на сайце дарогі дабаўлены раздзел «Скідкі", дзе можна азнаёміцца са скідкамі на праезд, якія прадастаўляе чыгунка. Дарэчы, усе пасажыры, якія набылі білеты на сайце да 8 снежня, рабілі гэта па тэхналогіі, што дзейнічала раней, таму форма бланка ў іх заказаў не змяняецца. Рэспубліка 17.12.2015 К списку новостей за 2015 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 02:38. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot