СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть

СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть (https://scbist.com/)
-   Новости на сети дорог (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/)
-   -   [Новости БЧ] Святочны расклад (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/45314-svyatochny-rasklad.html)

Анонимный 26.11.2015 15:04

Святочны расклад
 
Святочны расклад


26 ноября

Больш за 90 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў калядныя і навагоднія святы. Каля 80 з іх — міжрэгіянальных ліній. Гэта ў першую чаргу па найбольш запатрабаваных напрамках: Мінск — Брэст — Мінск і Мінск — Гомель — Мінск. Дадатковыя цягнікі таксама звяжуць Мінск з Віцебскам, Гродна, Пінскам і Полацкам.

«Паколькі максімальны пасажырапаток чакаецца 24, 25, 30 і 31 снежня, значная частка з дадатковых паяздоў міжрэгіянальных ліній будзе курсіраваць па беларускай магістралі менавіта ў гэтыя дні. У саставы паяздоў міжрэгіянальных ліній, што курсіруюць па гэтых маршрутах, будуць уключаны дадатковыя вагоны», — паведамілі на Беларускай чыгунцы.

Дарэчы, дадатковы транспарт пусцяць і па міжнародных маршрутах. Ужо назначаны цягнікі па маршруце Брэст — Масква — Брэст адпраўленнем з Брэста 28 і 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня. У зваротным напрамку яны будуць адпраўляцца з Масквы 29 снежня, а таксама 1, 2 і 3 студзеня. Плануецца пусціць дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск і Мінск-Масква-Мінск. Больш падрабязна аб гэтым можна даведацца на сайце БЧ, па тэлефоне даведкі ці ў чыгуначных касах.

Рэспубліка

26.11.2015

К списку новостей за 2015 год
http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif




Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги


Часовой пояс GMT +3, время: 05:58.

Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot