![]() |
Вагоны — каб ездзіць, а не размалёўваць
Вагоны — каб ездзіць, а не размалёўваць 4 марта Беларуская чыгунка занепакоена павелічэннем выпадкаў вандалізму ў адносінах да рухомага саставу. Праблема з нелегальным графіці абвастрылася летась. Цягам года на чыгунцы было зарэгістравана 55 правапарушэнняў (супраць 37 у 2013 годзе). Нанесеная шкода склала больш за 75 мільёнаў рублёў. Асноўная частка здарэнняў прыйшлася на арганізацыі Мінскага аддзялення дарогі. Тут быў здзейснены 51 (!) з 55 выпадкаў размалёўвання электра- і дызель-цягнікоў, як расказалі ў прэс-цэнтры магістралі. Напрыклад, у лістападзе мінулага года на станцыі Мінск-Паўночны супрацоўнікі міліцыі затрымалі мінчаніна, які абвінавачваецца ў пяці выпадках «размалёвак». Заведзена крымінальная справа, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, арышту. І хоць мінскія ўлады адводзяць спецыяльныя пляцоўкі для «легальных» графіці, аднак цалкам праблему гэта не здымае, што мусяць канстатаваць чыгуначнікі. Так, з пачатку года адбылося ўжо сем выпадкаў размалёўвання маторавагоннага саставу. Зараз для ўзмацнення кантролю за грамадскай бяспекай разглядаецца пытанне аб дадатковым усталяванні на больш чым 50 аб’ектах сістэм відэаназірання. Дарэчы. Варта адзначыць, што, акрамя пакрыцця нанесенай шкоды, у шэрагу выпадкаў парушальнікі ўласнаручна адмывалі і зафарбоўвалі нанесеныя імі надпісы. Звязда http://zviazda.by/2015/03/74014.html 04.03.2015 К списку новостей за 2015 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 00:40. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot