У дарогу са скідкай
У дарогу са скідкай 12 февраля Беларуская чыгунка знізіла тарыфы на праезд пасажыраў у напрамку Расіі. Зэканоміць да 30% на білетах можна ўжо з 10 лютага і да канца 2015 года. Ці карыстаецца попытам падобная акцыя, даведалася карэспандэнт «Р». Ля кас вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі натоўпу і вялікіх чэргаў няма. Супрацоўнікі не здзіўлены — буднія дні, горад працуе. Нарэшце, білет на цягнік можна набыць не выходзячы з дому — па інтэрнэце. Але пакупнікі ўсё ж падцягваюцца. — Вунь, глядзіце, калі не верыце, — пажылая жанчына прасоўвае ў акенца касіру газетную публікацыю пра зніжэнне коштаў БЧ. Бабулька просіць білет да Смаленска. Ехаць з дзвюма перасадкамі на электрычках Ірына Міхайлаўна не можа — здароўе ўжо не тое. Дарагі білет на камфартабельны цягнік таксама быў не па кішэні, а зараз са скідкай на плацкартны білет, спадзяецца, хопіць грошай. — Мне зручна на той цягнік, што ноччу. Каб а сёмай раніцы ў Смаленску ўжо быць, — просіць Ірына Міхайлаўна. — Цэны паніжаны толькі на цягнікі беларуска-расійскага напрамку, — тлумачыць касір. — Гэта значыць, напрыклад, на цягнік Варшава Заходня — Масква Беларуская білет па-ранейшаму застанецца ўмоўна дарагім. Дарэчы, цяпер з’ездзіць, напрыклад, у Маскву ў плацкартным вагоне абыдзецца прыкладна ў 500 тысяч рублёў замест 800. Купэ па гэтым жа маршруце каштуе каля мільёна рублёў, CВ — два мільёны. Ірына Міхайлаўна ўсё ж выбрала зручны і недарагі цягнік да Смаленска. І скідку між тым атрымала значна большую — каля 50 працэнтаў. — Агучаныя зніжаныя цэны не ўлічваюць дадатковыя скідкі і тарыфныя планы, — удакладняе Андрэй Кашко, першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ. — Яны залежаць і ад месцаў размяшчэння пасажыраў у салоне, ад праезду, да прыкладу, туды і назад. Істотна знізіцца кошт і пры своечасовай куплі праязнога дакумента. Так, калі набыць білет ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка, вы заплаціце на 15% менш. На 10% кошт праезду знізіцца пры ўмове продажу білета ад 30 да 21 сутак да адпраўлення. — Самыя папулярныя напрамкі, вядома, Масква і Санкт-Пецярбург, — кажа начальнік вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі Уладзімір Грыгаровіч. — У асноўным людзі бяруць білет у плацкарт. Раней папулярныя бюджэтныя агульныя месцы ў вагоне зараз попытам не карыстаюцца: навошта ж ехаць седзячы, калі цяпер за тыя ж грошы можна камфортна адпачыць падчас паездкі. Юлия Попко Рэспубліка http://respublika.sb.by/obshchestvo-27/article/u-darogu-sa-sk-dkay.html 12.02.2015 К списку новостей за 2015 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 14:39. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot