СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть
Ушел из жизни Крупицкий Адольф Зельманович
6 февраля 2026 года ушел из жизни Крупицкий Адольф Зельманович, более шести десятков лет проработавший в институте «Гипротранссигналсвязь». Всю свою трудовую деятельность А.З. Крупицкий посвятил проектному делу. После окончанию обучения в Ленинградском институте инженеров железнодорожного транспорта в 1959 году начал свою профессиональную деятельность в качестве старшего электромеханика дистанции сигнализации и связи на Казахской железной дороге. В 1960 году пришел на работу в институт на должность инженера, работал руководителем группы, главным инженером проектов.

Читать далее
Вернуться   СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть > Эксплуатация железных дорог, вагоны, контактная сеть, связь, коммерческая работа > Новости > Новости на сети дорог
Закладки ДневникиПоддержка Сообщество Комментарии к фото Сообщения за день
Ответить в этой теме   Перейти в раздел этой темы    
 
В мои закладки Подписка на тему по электронной почте Отправить другу по электронной почте Опции темы Поиск в этой теме
Старый 10.12.2014, 16:04   #1 (ссылка)
Banned
 
Аватар для Анонимный

Регистрация: 07.05.2009
Сообщений: 6,491
Поблагодарил: 0 раз(а)
Поблагодарили 261 раз(а)
Фотоальбомы: не добавлял
Репутация: -28

Тема: Асіпаўчанін Віктар Турэц — «мільёншчык»


Асіпаўчанін Віктар Турэц — «мільёншчык»


10 декабря


За бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, эканомнае расходаванне паліўна-энергетычных рэсурсаў і забеспячэнне безаварыйнай працы на лакаматыўным і маторвагонным рухомым саставе машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Асіповічы Віктар Рыгоравіч Турэц узнагароджаны нагрудным знакам «За безаварыйны прабег на лакаматыве 1.000.000 км».

— Шчыра кажучы, ніколі не падлічваў, колькі ўсяго кіламетраў праехаў. Аказваецца, больш за мільён. А тое, што яны безаварыйныя, дык праца ў нас, у машыністаў, такая, па-іншаму нельга. Тым больш, што ваджу пасажырскія цягнікі і права на памылку проста няма. Хаця, няма яго і ва ўсіх, хто звязаны з чыгункай.

Сам Турэц на ёй з самага нараджэння: бацькі жылі на станцыі Вярхуціна Старадарожскага раёна, і маленькі Віця з сябрамі-хлапчукамі часта хадзіў да чыгуначных пуцей. Абмяркоўвалі вартасці велізарных і магутных лакаматываў, марылі калі-небудзь апынуцца ў кабіне машыніста, каб самім павесці цягнік далёка-далёка…

Адслужыўшы тэрміновую службу ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе, Віктар уладкаваўся на працу ў сталіцы. Калі ехаў наведаць бацькоў, заўсёды рабіў перасадку на станцыі Асіповічы. У чаканні свайго цягніка гуляў па вакзале і, як у дзяцінстве, разглядаў лакаматывы. I ў 1981 годзе ўсё ж прыняў рашэнне, пра якое ніколі не пашкадаваў: увайшоў у будынак лакаматыўнага дэпо.

— Скажу шчыра: да гэтага кроку падштурхнула любоў. I не толькі дзіцячая, да цягнікоў, але і дарослая, мужчынская: менавіта ў Асіповічах па размеркаванні рабіла ў дзіцячым садзе каханая дзяўчына з Гродзенскай вобласці, з якой, дарэчы, і пазнаёміўся тут жа, каля вакзала…

Свой «мільён кіламетраў» на чыгунцы Турэц пачаў «збіраць» у якасці слесара па рамонце рухомага саставу. Слясарны вопыт нямала дапамог потым, калі настойлівы юнак вучыўся спачатку на курсах памочніка машыніста, а потым і машыніста: веданне кожнай дэталі лакаматываў, у рамонце і аглядзе якіх прымаў удзел, спатрэбілася ў далейшым. Шлях ад слесара да машыніста заняў чатыры гады, і ў сакавіку «лакаматыўны стаж» Віктара Рыгоравіча пераваліць ужо 30-гадовую мяжу.

— Памятаю, як у восемдзесят шостым годзе ноччу вёў грузавы састаў, а дыспетчар «забыўся» папярэдзіць, што ў вагонах небяспечны груз, які перавозіць трэба з асаблівай асцярожнасцю. Выратавала тады толькі строгае прытрымліванне інструкцый…

Турэц за многае ўдзячны лёсу. За тое, што калісьці застаўся ў Асіповічах. За дапамогу і падтрымку настаўніка, якога, на жаль, ужо няма, — інструктара па цеплатэхніцы Георгія Iванавіча Рубяжа. Што заўсёды акружаны добрымі людзьмі і дасведчанымі спецыялістамі, як, напрыклад, машыністы-інструктары Уладзімір Сімановіч і Уладзімір Лясін. За годных вучняў, у ліку якіх браты Андрэй і Руслан Паповы і другія маладыя машыністы. I, вядома, за сваю дружную сям’ю. З жонкай Валянцінай Мікалаеўнай выгадавалі дачок Алену і Дар’ю, дапамагаюць выхоўваць унучак Лэйлу і Амель, не так даўно адзначылі «палатнянае вяселле» — 35 гадоў сумеснага жыцця.

— Думаю, што галоўнае ў жыцці — да ўсяго ставіцца адказна: да прафесіі, сям’і, дружбы, здароўя. Тады і будуць у нас мільёны і на грудзях, і ў кішэнях.

Елена Леплянина-Кубарь

Асіповіцкі край

http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2014/12/asipauchanin-viktar-turets-milyonshchyik/

08.12.2014 15:44

К списку новостей за 2014 год





Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги
Анонимный вне форума   Цитировать 0
Похожие темы
Тема Автор Раздел Ответов Последнее сообщение
[Минтранс РФ] Интервью Министра транспорта РФ Максима Соколова Агентству ИТАР-ТАСС на Международном инвестиционном форуме «Сочи-2014» Министерство транспорта РФ Новости на сети дорог 0 22.09.2014 13:04
[Минтранс РФ] Интервью Министра транспорта РФ Максима Соколова Агентству ИТАР ТАСС на Петербургском экономическом форуме Министерство транспорта РФ Новости на сети дорог 0 24.05.2014 06:04

Ответить в этой теме   Перейти в раздел этой темы   Translate to English


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.
Trackbacks are Вкл.
Pingbacks are Вкл.
Refbacks are Выкл.



Часовой пояс GMT +3, время: 00:31.

Яндекс.Метрика Справочник 
сцбист.ру сцбист.рф

СЦБИСТ (ранее назывался: Форум СЦБистов - Railway Automation Forum) - крупнейший сайт работников локомотивного хозяйства, движенцев, эсцебистов, путейцев, контактников, вагонников, связистов, проводников, работников ЦФТО, ИВЦ железных дорог, дистанций погрузочно-разгрузочных работ и других железнодорожников.
Связь с администрацией сайта: admin@scbist.com
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd.
Powered by NuWiki v1.3 RC1 Copyright ©2006-2007, NuHit, LLC Перевод: zCarot