![]() |
Станцыя «пасвяжэла» да свята
Станцыя «пасвяжэла» да свята 26 августа Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у падрыхтоўку Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі: гасцей і ўдзельнікаў свята сустрэне абноўленая станцыя «Беларусь». Праведзены рамонт і афарбоўка фасадаў станцыйнага будынка і будынка багажнага аддзялення, рамонт дэкаратыўнай падсветкі. Выканана ўнутранае аздабленне (у прыватнасці, падвясная столь у зале чакання). Адрамантавана пасажырская платформа, праведзена замена вонкавага асвятлення тэрыторыі станцыі і шэраг іншых работ. Асаблівая ўвага нададзена добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі: тут з’явіліся новыя пешаходныя дарожкі з тратуарнай пліткі, а ў бліжэйшы час яшчэ будуць устаноўлены новыя лаўкі і урны. Фасад станцыйнага будынка ўпрыгожыла пано на гістарычную тэму. Сяргей Расолька Звязда http://zviazda.by/2014/08/50376.html 26.08.2014 К списку новостей за 2014 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 16:05. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot