Перавядзём Еўрасаюз на нашы шпалы
Перавядзём Еўрасаюз на нашы шпалы 20 августа Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый ДАТ «Дарбудмантажтрэст» у верасні плануе ўвесці ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці жалезабетонных шпал з рознымі відамі рэйкавых змацаванняў. Быў выкананы капітальны рамонт аднаго з цэхаў з заменай інжынерных сетак, выраблены дадатковыя металаканструкцыі і падмуркі пад абсталяванне. Магутнасць новай лініі разлічана на выраб да 400 тысяч жалезабетонных шпал у год. Важнейшай перавагай устаноўленага сучаснага абсталявання з'яўляецца яго энергаэфектыўнасць і высокая якасць вырабаў. Лінія практычна цалкам аўтаматызаваная — асноўнымі вытворчымі працэсамі кіруе камп'ютар і комплекс спецыяльнага праграмнага забеспячэння, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. У асноўным тут плануецца вырабляць запатрабаваныя жалезабетонныя шпалы, а ў перспектыве наладзіць выраб іх са змацаваннямі, якія выкарыстоўваюцца пры рамонце і будаўніцтве чыгуначнага палатна ў Расіі і краінах Еўрасаюза. Аднак у першую чаргу прадпрыемства плануе задавальняць попыт айчынных спажыўцоў. Галоўным з іх з'яўляецца Беларуская чыгунка — больш за 50 працэнтаў прадукцыі завода выкарыстоўваецца для рамонту і будаўніцтва аб'ектаў магістралі. Сяргей Расолька Звязда 20.08.2014 К списку новостей за 2014 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 01:51. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot