![]() |
Унёсак чыгункі ў хлебныя засекі
Унёсак чыгункі ў хлебныя засекі 13 августа Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларускай чыгункі завяршаюць уборку збожжавых культур. Азімы рапс ужо «ўпарадкаваны», а зараз вядуцца работы па ўборцы яравога рапсу. Па апошніх аператыўных звестках, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўжо ўбраны на 8 850 гектарах, што складае 93,2 працэнта ад запланаваных плошчаў. Намалочана 41 836 тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у сельгасарганізацыях Беларускай чыгункі складае 47,3 цэнтнера з гектара, паведамляе прэс-цэнтр магістралі. Для параўнання: летась сярэдняя ўраджайнасць склала 39,3 цэнтнера з гектара. Нагадаем, у састаў Беларускай чыгункі ўваходзяць сем сельскагаспадарчых арганізацый: «Саўгас «Рачкавічы», «Свіцязь» (Баранавіцкае аддзяленне), «Радзежскае» (Брэсцкае аддзяленне), «Крынкі-Агра» (Гомельскае аддзяленне), «Авангард» (Магілёўскае аддзяленне), «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра» (Віцебскае аддзяленне). Сяргей Расолька Звязда 13.08.2014 К списку новостей за 2014 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 17:05. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot